wd wp Пошук:

Леў Барысавіч Талалай

Леў Барысавіч Талала́й (1906, Магілёўская губерня — 1942) — беларускі паэт.

Біяграфія

У 19251926 гг. працаваў настаўнікам Вендаражскай пачатковай школы Магілёўскага раёна, у 19261928 гг. вучыўся ў Віцебскім педагагічным тэхнікуме. Быў прызваны ў Чырвоную Армію. З 1932 г. — супрацоўнік яўрэйскай газеты «Юнгер арбайтэр» («Малады рабочы»). У 19361941 гг. выкладаў рускую мову і літаратуру ў сярэдняй школе ў Мінску. З пачатку Вялікай Айчыннай вайны — у арміі. Загінуў у 1942 г. на фронце.

Творчасць

Першы верш апублікаваў у 1924 г. Пісаў на мове ідыш. Аўтар зборнікаў «Мой першы сноп» (1932) і «На маршы» (1940). Асобныя творы апублікаваны ў перакладзе на беларускую мову ў зборніку «Мы іх не забудзем» (1949).

Зноскі

Літаратура

  • Леў Барысавіч Талалай // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 398. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Паэты Беларусі Катэгорыя·Паэты на ідыш
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be