Лопэ дэ Вэга
Лопэ дэ Вэга (ісп.: Lope de Vega; поўнае імя — Фелікс Лопэ дэ Вэга і Карпіо[8], ісп.: Félix Lope de Vega y Carpio; 25 лістапада 1562, Мадрыд — 27 жніўня 1635, Мадрыд) — іспанскі драматург, паэт і празаік. Аўтар больш чым 2000 п’ес, з якіх 425 дайшлі да нашых дзён.
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і рамесніка-золаташаўца. З ранніх гадоў выявіў незвычайныя творчыя здольнасці (у 10-гадовым узросце пераклаў у вершы «Выкраданне Празерпіны» Клаўдыяна). Вучыўся ва ўніверсітэце ў Алкале, пачаў пісаць вершы.
Універсітэт скончыць яму, аднак, не ўдалося. За сатыру на сям’ю каханай, якая адвергла яго, ён быў асуджаны на 10 гадоў выгнання з Мадрыда. Нягледзячы на гэта Лопэ вяртаецца ў сталіцу, каб выкрасці новую даму сэрца і таемна ажаніцца з ёй.
У 1588 прыняў удзел у паходзе «Непераможнай армады», пасля паразы якой пасяліўся ў Валенсіі, дзе і стварыў шэраг драматычных твораў для падтрымання сям’і.
Лопэ дэ Вэга быў сакратаром ў герцага Альбы 1590, маркіза Малвпіка 1596 і герцага Лемоскага 1598. Да гэтага ж перыяду адносіцца росквіт яго драматычнай творчасці.
У 1609 г. Лопе дэ Вэга атрымаў званне familiar del Santo oficio de la Inquisición (добраахвотнага слугі інквізіцыі), а ў 1614 прыняў сан святара.
Зноскі
- ↑ group of authors Vega Carpio, Lope Felix de // Encyclopædia Britannica: a dictionary of arts, sciences, literature and general information / H. Chisholm — 11 — New York, Cambridge, England: University Press, 1911. — Vol. 27.
- 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- 1 2 Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118626353 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 23 верасня 2016.
- ↑ М. В. Лопе де Вега // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1896. — Т. XVIII. — С. 4–6.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118626353 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
- ↑ Плавскин З. И. Вега Карпьо // Краткая литературная энциклопедия — М.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 1.
- ↑ LIBRIS — 2016. Праверана 24 жніўня 2018.
- ↑ Напісанне поўнага імя і прозвішча Фелікс Лопэ дэ Вэга і Карпіо ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.4., Мн., 1997, С.335.