Лорэнс Стэрн
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Стэрн. Лорэнс Стэрн (англ.: Laurence Sterne; 24 лістапада 1713, Кланмел, Ірландыя — 18 сакавіка 1768, Лондан) — выбітны англійскі пісьменнік XVIII стагоддзя.
Біяграфічныя звесткі
Скончыў багаслоўскі факультэт Кембрыджскага ўніверсітэта (1738). Доўга быў пастарам у вёсцы.
Творчасць
Першы раман, напісаны Стэрнам «Жыццё і меркаванні Трыстрама Шэндзі» (англ. The life and opinions of Tristram Shandy; Лондан, 1759—1767), здабыў аўтару вялізарнейшую папулярнасць; навізна яго манеры ўзбудзіла ўсеагульную ўвагу і Стэрн, калі пераехаў у Лондан, стаў улюбёнцам вышэйшага грамадства. Гэты раман складаецца з шэрагу эпізодаў; увесь твор у цэлым прасякнуты арыгінальнай вучонасцю і ўяўляе сабой хутчэй геніяльныя бязладныя накіды, чым суцэльны мастацкі твор. «Трыстрам Шэндзі» вытрымаў шмат выданняў, быў перакладзены на шматлікія еўрапейскія мовы і па сваёй сутнасці з’яўляецца крытыкай на ўсю традыцыю рамана эпохі Асветніцтва.
Болей зграбна напісаны раман «Сентыментальнае падарожжа па Францыі і Італіі» (англ. Sentimental journey through France and Italy; Лондан, 1768), напісаны Стэрнам пасля сапраўднага здзейсненага ім падарожжа па пералічаных краінах. Гэтае сачыненне, ад якога атрымаў сваю назву «сентыментальны» кірунак у літаратуры, уяўляе сабой адлюстраванне любоўных прыгодаў падарожніка, якія чаргуюцца з выкладаннем хвалюючых яго пачуццяў.
Гульня рэальнасці і вымыслу, персаніфікацыя вобраза чытача, натуральнасць кампазіцыі, геданізм, ігравыя прыёмы, спалучэнне філасофскіх разважанняў і аўтарскай іроніі, глабальных праблем і кур’ёзных дробязей, высокага і нізкага ставяць гэтыя творы ў лік значных з’яў у гісторыі літаратуры, што істотна паўплывалі на пошукі літаратуры XX ст. — мадэрнізму (асабліва плыні свядомасці) і постмадэрнізму.[5]
Зноскі
- 1 2 Laurence Sterne // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Laurence Sterne // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Стерн Лоренс // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Н. Дзешкавец (2002)
Літаратура
- Дзешкавец Н. Стэрн // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лорэнс Стэрн