Лукаш Бэндэ
Лукаш Бэндэ (1 лістапада 1903, в. Шчакоцк, цяпер Іванаўскі раён — 23 снежня 1961) — беларускі літаратурны крытык і літаратуразнавец.
Біяграфія
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў Камуністычны ўніверсітэт Беларусі (1926). Працаваў у Віцебскім ветэрынарным інстытуце, Інстытуце мовы, літаратуры і мастацтва АН БССР, адначасова ў часопісе «Напагатове» і Дзяржаўным выдавецтве ў Ленінградзе і ў Ленінградскім тэатральным інстытуце, з 1935 — у Інстытуце рускай літаратуры («Пушкінскі Дом»), загадваў кафедрай рускай літаратуры Ленінградскага абласнога настаўніцкага інстытута. Член БелАПП. Член СП СССР (з 1934). У час Вялікай Айчыннай вайны служыў у войсках НКУС (Ленінград). З 1946 — выкладчык у педагагічных і настаўніцкіх інстытутах Даўгаўпілса, Ленінграда, Выбарга, Жытоміра, рэдактар Ленінградскага аддзялення Дзяржаўнага літаратурнага выдавецтва.
Пахаваны на Шувалаўскіх могілках у Ленінградзе.
Творчасць
Дэбютаваў у друку у 1925 годзе. Аўтар кніг «Янка Купала: Крытычны нарыс» (1932), «Андрэй Александровіч» (1932), шматлікіх артыкулаў і рэцэнзій у перыядычным друку. У 30-я гады склаў шэраг чытанак, хрэстаматый па беларускай літаратуры для школ.
Зноскі
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 3. — Мн., 1996.
- Бэндэ Лукаш // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. — ISBN 5-340-00709-X.
- Бэндэ Лукаш // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995.
- Васюченко П. Сервилизм в беларуской советской литературе // Деды № 8. — 2011. — С. 45-66.
- Корбут В. Бенде. Исполнитель и жертва : [О бел. лит. критике 1920-1930-х гг. Л. А. Бенде] / В. Корбут, В. Скалабан // Советская Белоруссия : СБ : Беларусь Сегодня. 2004, 13 марта. — С. 26.
Спасылкі
Лукаш Бэндэ на Вікісховішчы |
- Бендэ (Бенде) Лука Афанасьевич (1903—1961) (руск.)
- https://www.kp.by/daily/217197/4306948/(недаступная+спасылка)