Луцый Акцый
Акцый — Луцый Акцый (170 да н.э. — 85 да н.э.) — рымскі драматург і філосаф.
Аўтар больш за 40 трагедый, з іх толькі 2 на рымскую тэматыку, рэшта — на грэчаскія міфалагічныя сюжэты. Вядомыя словы «Няхай ненавідзяць, абы баяліся» (Oderint dum metuant) паходзяць з яго твору «Атрэй».
Быў сынам вызваленага нявольніка з Пізаўра (сучасн. Пезара), вельмі маладым трапіў у Рым, дзе і атрымаў шырокае прызнанне. Змясціў у храме Камен сваю статую, большую за натуральныя памеры (відавочна, падарунак за сцэнічны поспех)[4]
Зноскі
- 1 2 Istituto dell’Enciclopedia Italiana Enciclopedia on line Праверана 20 студзеня 2015.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- 1 2 3 Roux P. d. Nouveau Dictionnaire des œuvres de tous les temps et tous les pays — 2 — Éditions Robert Laffont, 1994. — Vol. 1. — P. 9. — ISBN 978-2-221-06888-5
- ↑ Паведамленне Плінія. Хафнер Г. Выдающиеся портреты античности : 337 портретов в слове и образе / Пер. с нем. В. А. Сеферьянц. — М.: Прогресс, 1984. — 311 с.(руск.)
Літаратура
- Акций // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.