wd wp Пошук: ⬜

Луіджы Пірандэла

Луіджы Пірандэла (італ.: Luigi Pirandello; 28 чэрвеня 1867, Агрыджэнта, Італія — 10 снежня 1936) — італьянскі пісьменнік, драматург.

Вучыўся ў Рымскім і Бонскім (Германія) універсітэтах. У 1898 прафесар педагагічнага каледжа ў Рыме.

Дэбютаваў як паэт у 1889 (зборнік «Радасны боль»). Раннія творы напісаны ў традыцыях верызму (зборнікі навел «Каханне без кахання», 1894; «Навелы на год», т. 1-5, 1901-19). У раманах «Адвержаная» (1901), «Нябожчык Матыя Паскаль» (1904) і інш., філасофска-псіхалагічных трагікамедыях «Шэсць персанажаў у пошуках аўтара» (паст. 1921), «Генрых IV» (паст. 1922), «Кожны па-свойму» (паст. 1924), «Сёння мы імправізуем» (паст. 1930) і інш. паказаны вобразы «негераічных» герояў, ілюзорнасць чалавечых ідэалаў, адзінота, няўстойлівасць і недасканаласць грамадскіх адносін, гульня выпадку ў лёсах людзей.

Луіджы Пірандэла адыграў значную ролю ў перабуцове італьянскага і еўрапейскага тэатра XX ст. Яму прысуджана Нобелеўская прэмія па літаратуры 1934.

Апавяданне Пірандэла «Пара жаўрукоў» на беларускую мову пераклаў Валерый Буйвал.

Зноскі

  1. ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118594567 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118594567 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. 1 2 Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  5. 1 2 Елина Н. Г. Пиранделло Луиджи // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1975. — Т. 19 : Отоми — Пластырь. — С. 549. Праверана 28 верасня 2015.
  6. ↑ Teatro di Torino — 1925. Праверана 17 верасня 2018.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Італіі Катэгорыя·Паэты Італіі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be