wd wp Пошук:

Лю Фанпін

Лю Фанпін (кіт.: 劉方平 Liú Fāngpíng; нарадзіўся не пазней за 758 год): кітайскі паэт часоў Танскай дынастыі з горада Лоян правінцыі Хэнань, Сюнну па паходжанні. Вядомыя яго вершы «Месячная ноч» (кіт.: 月夜 Yuè yè), «Веснавы сум» (кіт.: 春怨), «Новая вясна» (кіт.: 新春 Xīn chūn), «У лодцы асенняй ноччу» (кіт.: 秋夜泛舟 Qīu yè fànzhōu).

Біяграфія

У эпоху Цяньбао (кіт.: 天寶) не вытрымаў экзамен цзіньшы (кіт.: 進士) і не здолеў папасці ў войска, таму пасяліўся пустэльнікам ля рэк Жухэ (кіт.: 汝河) і Ін (кіт.: 潁水), ніколі не стаўшы чыноўнікам. Быў калегам Хуан Фужэня (кіт.: 皇甫冉), Юань Дэсю (кіт.: 元德秀), Лі Ці (кіт.: 李頎), Ян У (кіт.: 嚴武). Большай часткай пісаў пейзажную лірыку. Часта пісаў у форме чатырохрадкоўяў. Ён не выказваў новых ідэй, але мастацкае майстэрства, з якім ён апісвае прыроду, вельмі высокае.

Зноскі

  1. 1 2 China Biographical Database

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Паэты Кітая
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be