Любча Георгіеўскі
Любча Георгіеўскі (макед.: Љубчо Георгиевски; нарадзіўся 17 студзеня 1966, Шціп, Югаславія) — македонскі палітык i паэт, прэм’ер-міністр Македоніі ў перыяд з 1998 па 2002 гады.
Бiяграфiя
Нарадзіўся ва ўсходнемакедонскім горадзе Шціп у 1966 годзе. Яго бацькi мелi балгарскае паходжанне. Вышэйшую адукацыю атрымаў ва Універсітэце Святых Кірылы і Мяфодзія ў Скоп’е. У 1988 годзе выйшла яго яго кніга вершаў «Апакаліпсіс». У 1991 з’явіўся новы зборнік вершаў — «Гарады».
Георгіеўскі стаў першым лiдэрам партыi ВМРО-ДПМНЕ, з моманту яе стварэння ў 1990 годзе да мая 2003 года. З восені 1991 года актыўна падтрымліваў барацьбу Славенiі і Харватыі за выхад са складу СФРЮ. У перыяд з 1998 па 2002 год быў прэм’ер-міністрам Рэспублікі Македоніі. У 1999 годзе Любча Георгіеўскі быў уключаны ў Кнiга рекордаў Гiнеса як самы малады прэм’ер-міністр. На момант уступлення на пасаду яму было 32 гады. У маі 2001 году кароткі час выконваў абавязкі міністра абароны.
14 ліпеня 2006 года Любча Георгіеўскі атрымаў балгарскае грамадзянства на падставе балгарскага паходжання яго бацькоў[3].
Любча Георгіеўскі выступіў з рэзкім асуджэннем дарагога манументальнага праекта «Скоп’е-2014», назваўшы гэта «Балканскім Дыснэйлэндам».
Спасылкi
Зноскі
- ↑ Lubczo Georgiewski // MAK
- ↑ Ljubco Georgievski // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Балгарскi пашпарт Любча Георгіеўскага (балг.)