wd wp Пошук:

Людвіг Козегартэн

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Козегартэн. Людвіг Козегартэн (ням.: Gotthard Ludwig Kosegarten; 1 лютага 1758, Грэвесмюлен — 26 кастрычніка 1818; Грайфсвальд) — нямецкі паэт, бацька арыенталіста і гісторыка Іаана Готфрыда Людвіга Козегартэна[5].

Быў прафесарам гісторыі і багаслоўя ў Грайфсвальдзе. Яго паэма «Jucunde» (1808) уяўляе сабой плоскае перайманне ідыліі Фоса «Luise»; тое ж можна сказаць і пра паэму «Die Inselfahrt». Яго сентыментальныя раманы «Ida von Plessen» і іншыя ў свой час шмат чыталіся. З мастацкага пункту гледжання лепшае з напісанага Козегартэнам — яго «Legenden» (2 т., 1804). Збор сачыненняў «Lyrische Dichtungen» з’явіўся ў 1831—1832 гадах.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11898618X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11898618X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11898618X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  5. Козегартен, Иоанн-Готтфрид-Людвиг // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.

Пры напісанні гэтага артыкула выкарыстоўваўся матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Ефрона (1890—1907).

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Паэты Германіі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be