Людка Сільнова
Людка (Людміла Данілаўна) Сільнова (20 красавіка 1957, Маладзечна) — беларуская паэтэса.
Біяграфія
Нарадзілася ў Маладзечне. Скончыла філалагічны факультэт БДУ ў 1979 годзе. Працавала на Маладзечанскай фабрыцы мастацкіх вырабаў, БДУ, ва ўстановах асветы Уздзенскага раёна і Мінска, з 1986 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь. Вершы паэтэсы перакладзены на польскую, украінскую, славацкую мовы.
Творы
- 1993 «Ластаўка ляціць…» — зборнік паэзіі
- 1994 «Рысасловы» — зборнік паэзіі
- 1997 «Агністыя дзьмухаўцы» — візуальная проза
- 2001 «Зеленавокія воі і іх прыгажуні» — вершы з прысвячэннем
- 2007 «Крышталёвы сад» — кніга крытыкі
- 2007 «Зачараваная краіна» — зборнік паэзіі
Зноскі
- 1 2 (unspecified title) Праверана 19 студзеня 2022.
- ↑ Інаўгурацыйная прамова падчас атрымання літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес»// «litara.net», 12 сакавіка 1995
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).
Спасылкі
- Вершы Людмілы Сільновай// Часопіс «Наша Вера», нумар 4(22)/2002
- Месяц на востраве Патас — Нізка вершаў Архівавана 10 жніўня 2010.// «ARCHE», нумар 6-2003
- Людка Сільнова на Дзеяслове Архівавана 19 чэрвеня 2013.// Часопіс «Дзеяслоў», студзень 2007