Людовік дэ Бурбон (герцаг Арлеанскі)
Людовік дэ Бурбон, герцаг Арлеанскі (4 жніўня 1703, Версаль — 4 лютага 1752, абацтва Св. Жэнеўевы, Парыж) быў трэцім у лініі герцагаў Арлеанскіх, якая выводзілася ад Філіпа I, малодшага брата Людовіка XIV.
Адзіны сын рэгента Францыі ў 1715—1723 гг. герцага Філіпа II Арлеанскага і яго жонкі мадэмуазель дэ Блуа, пазашлюбнай дачкі Людовіка XIV і маркізы дэ Мантэспан. У адрозненне ад свайго бацькі, быў глыбока рэлігійны і не цікавіўся палітыкай. У 1721—1730 фармальна быў галоўнакамандуючым пяхотай, затым падаў у адстаўку і заняўся перакладам псалмоў і пасланняў апостала Паўла.
Пётр I спадзяваўся засватаць за яго сваю дачку Елізавету, аднак паслу паведамілі, што прынц «прыняў ужо іншыя абавязацельствы»[4]. Яго выбранніцай стала Аўгуста, дачка бадэнскага маркграфа Людвіга Вільгельма[5]. Яна памерла ў маладосці (1704—1726), пакінуўшы адзінага сына — Луі-Філіпа, герцага Шартрскага, які затым стаў наступным герцагам Арлеанскім.
Імем Людовіка названа Арлеанская вуліца (rue d’Orléans) у Рэне.
Зноскі
- 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- 1 2 Louis duc dOrleans // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ К. Валишевский. Дщерь Петра Великого (1902).
- ↑ Патэнцыйная спадчынніца караля Густава I Васы (па лініі яго дачкі Цэцыліі[en], праз яе сына Эдуарда Фартунатуса, які і быў прапрадзедам Аўгусты.
Папярэднік: Філіп II |
Герцаг Арлеанскі 1723—1752 |
Пераемнік: Луі-Філіп I |