Лявон Антонавіч Луцкевіч
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Луцкевіч. Лявон Антонавіч Луцкевіч (13 сакавіка 1922, Вільня — 28 ліпеня 1997, Вільнюс) — беларускі грамадскі і культурны дзеяч, педагог, мемуарыст[1].
Біяграфічныя звесткі
Сын прэм’ер-міністра Беларускай Народнай Рэспублікі Антона Луцкевіча, брат Юркі Луцкевіча. Скончыў Віленскую беларускую гімназію.
У Другую сусветную вайну падчас нямецкай акупацыі настаўнічаў у Радашковічах і Баранавічах, прымаў удзел у нацыянальным падполлі. Далучыўся да падпольнай Беларускай незалежніцкай партыі. У 1944 г. уступіў у Беларускую Краёвую Абарону. Далучыўся да беларускага дэсантнага батальёну Дальвіц.[2]
Арыштаваны савецкай дзяржбяспекай у Польшчы ў канцы 1945. У 1946 г. быў асуджаны ў Мінску на судовым працэсе над кіраўніцтвам Беларускай Незалежніцкай Партыі. Пасля вызвалення жыў у Вільні. У 1988 г. стварыў віленскае беларускае культурнае таварыства. З канца 1980-х г. актыўна падтрымліваў беларускі адраджэнскі рух[1].
Памёр 28 ліпеня 1997 г. у Вільні.
Бібліяграфія
- Луцкевіч Л. Вандроўкі па Вільні. — Вільня: Рунь, 1998.— 160 с.: іл. ISBN ISBN 9986-9228-2-8.
Зноскі
- 1 2 Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 2 / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003.
- ↑ Сяргей Ёрш Вяртаньне БНП. Асобы і дакумэнты Беларускай Незалежніцкай Партыі(нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 25 ліпеня 2019.
Літаратура
- Ёрш С. Вяртанне БНП: Асобы і дакументы Беларускай Незалежніцкай Партыі. Мн.; Слонім, 1998; Антысавецкія рухі.