wd wp Пошук:

Лявон Гмырак

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бабровіч.

Злева направа: Хведар Чарнышэвіч, Максім Гарэцкі, Лявон Гмырак

Лявон Гмырак (сапр. Мечыслаў Бабровіч; 6 (18) красавіка 1891, фальв. Пархвенава, Вілейскі павет, цяпер Докшыцкі раён, Віцебская вобласць — 30 чэрвеня (13 ліпеня) 1915[2]) — беларускі крытык, публіцыст і празаік[1].

Біяграфічныя звесткі

Вучыўся ў 1-й Віленскай гімназіі, якую скончыў у 1908 годзе[1]. Пасля адвучыўся ў прыватнай тэхнічна-прамысловай школе ў Варшаве (1912)[1]. Працаваў у Вільні, фальварках Віленскай губерні. У 1914 прызваны ў армію, загінуў на фронце Першай Сусветнай вайны[1].

Біяграфія вывучана недастаткова, магчыма, што ён з’яўляецца братам дзеяча рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі Я. С. Бабровіча[2].

Творчасць

Друкавацца пачаў з 1913 ў газеце «Наша ніва»[1], з якой супрацоўнічаў і пазней: друкаваў там апавяданні («Васілёва вяселле»), фельетоны, публіцыстычныя і крытычныя артыкулы.

Аўтар апавядання «Васілёва вяселле» (1913), нарыса па гісторыі нацыянальна-культурнага руху «Беларускае нацыянальнае адраджэнне» (1914), артыкулаў па гісторыі беларускай культуры, актуальных праблемах сацыяльна-палітычнага жыцця, артыкула «Тарас Шаўчэнка» (1914) і інш.

Выступаў за культурна-нацыянальную аўтаномію Беларусі ў саюзе з дэмакратычнымі сіламі Расіі, супраць хутарызацыі, падатковай палітыкі царызму і г. д. Як крытык абараняў пазіцыі рэалізму і народнасці(руск.) бел., выступаў супраць дэкадэнцтва(руск.) бел., прызываў пісьменнікаў адгукацца на ўсе важныя з’явы жыцця, абуджаць ў грамадстве гуманныя імкненні, вучыцца ў класікаў сусветнай літаратуры.

Бібліяграфія

  • Творы: Проза. Крытыка. Публіцыстыка. Мн., 1992.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 Гмырак Левон // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 152. — 737 с.
  2. 1 2 3 Гмырак Лявон(недаступная спасылка)
  3. (unspecified title) Праверана 1 студзеня 2022.

Літаратура

  • Гарэцкі М. Лявон Гмырак (1891—1915) // Гарэцкі М. Творы. Мн., 1990.
  • Александровіч С. Пуцявіны роднага слова. Мн., 1971. С. 217—219.
  • Конан У. Гмырак Лявон // БелЭн у 18 т. Т. 5. Мн., 1997. С. 312.
  • Гмырак Лявон // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Докшыцкага раёна / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2004. — С. 619—622.
  • Хілько, В. Любіў свой край пакутны / В. Хілько // Родныя вытокі (Докшыцы). — 2001. — 14 крас. — С. 2.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Літаратурныя крытыкі Беларусі Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя·Пісьменнікі Расійскай імперыі Катэгорыя·Публіцысты Беларусі Катэгорыя·Публіцысты Расійскай імперыі Катэгорыя·Публіцысты паводле алфавіта Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя·Літаратурныя крытыкі Расійскай імперыі Катэгорыя·Літаратурныя крытыкі паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be