wd wp Пошук:

Лявон Случанін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шпакоўскі. Лявон Случанін, сапр.: Лявонцій Раманавіч Шпакоўскі (15 кастрычніка 1914, в. Лучнікі, Слуцкі павет, Мінская губерня (цяпер — у Слуцкім раёне, Мінская вобласць — 25 кастрычніка 1995, Салігорск, Беларусь) — беларускі паэт.

Біяграфія

Нарадзіўся 15 кастрычніка 1914 года ў в. Лучнікі Слуцкага павета Мінскай губерні. У 1929 г. паступіў у Слуцкі педтэхнікум. Пад уплывам мастацтва У. Галубка і яго артыстычнай трупы паступіў у Мінскі тэатральны тэхнікум. Як сын серадняка быў залічаны без стыпендыі, што прымусіла вярнуцца ў педтэхнікум. З трэцяга курса паступіў на літаратурны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута, які скончыў у 1936 г. Накіраваны выкладчыкам рускай мовы і літаратуры ў Чэрыкаў Магілёўскай вобласці. У 1937 г. арыштаваны, прыгавораны да 10 гадоў пазбаўлення волі; накіраваны на Беламорканал.

У 1939 г. датэрмінова вызвалены. Вярнуўся на радзіму, ў в. Лучнікі. Уладкаваўся ў Слуцку ў сярэднюю школу выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры. З 1940 г. выкладаў у Слуцкім педтэхнікуме. У часы нямецкай акупацыі працаваў дырэктарам Лучнікоўскай школы (1941—1943), школьным інспектарам на Случчыне (1943—1944). Адначасова супрацоўнічаў у акруговай «Газэце Случчыны»; друкаваўся ў «Беларускай газэце» (Мінск), «Голасе вёскі» (Мінск), «Раніцы» (Берлін) і часопісе «Новая дарога» (Беласток). Прымаў удзел у Другім Усебеларускім кангрэсе. Пры адступленні немцаў выехаў з сям’ёй у Германію. Працаваў карэспандэнтам у часопісе «Малады змагар», які выдаваў Саюз беларускай моладзі (19441945). Вясной 1945 г. трапіў у амерыканскую акупацыйную зону.

Вярнуўся ў родную вёску, дзе быў арыштаваны. Асуджаны на 15 гадоў пазбаўлення волі і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Адбываў пакаранне на Поўначы. Потым тэрмін быў зменшаны да 10 гадоў зняволення. Пасля вызвалення да 1973 г. жыў у Варкуце, потым вярнуўся на радзіму і жыў у Салігорску. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1993 г.

Памёр 25 кастрычніка 1995 года ў Салігорску.

Творчасць

Дэбютаваў у друку ў 1936 г. Вершы, напісаныя ў 19421943 гг., апублікаваў у 1943 г. ў калектыўным зборніку «Песняры Случчыны». Аўтар гістарычнай паэмы «Рагнеда» (1944). Аўтабіяграфічны раман у вершах «Алесь Няміра» напісаны ў 19621985 гг., апублікаваны часткова ў 1991 г. Паэма «Ісус Хрыстос» не апублікавана.

Урывак з паэмы «Рагнеда» пэўны час быў уключаны ў школьную праграму[1].

Бібліяграфія

  • Рагнеда: Паэма. — Вільня, 1944; [Сідней], 1958; Спадчына. 1991, № 1.

Зноскі

  1. 6 клас — 2010. С. 196.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты Катэгорыя·Паэты Беларусі Катэгорыя·Паэты СССР
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be