Лідзія Андрэеўна Мініч
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мініч. Лідзія Андрэеўна Мініч (Андрэева; нар. 22 студзеня 1940, вёска Рэкта, Клімавіцкі раён, Магілёўская вобласць) — беларуская паэтэса, перакладчыца, член Саюза беларускіх пісьменнікаў, кандыдат сельскагаспадарчых навук, дацэнт.
Біяграфія
Нарадзілася ў шматдзетнай сялянскай сям’і Андрэя Лявонавіча (1898 г.н.) і Ганны Максімаўны (1902 г.н.) Галкоўскіх, усіх дзяцей было сямёра. У час Вялікай Айчыннай вайны сям’і давялося пэўны час жыць у лесе, цярпець ад голада і холада. У 1958 годзе з сярэбраным медалём скончыла Клімавіцкую сярэднюю школу № 3. Пасля школы вырашыла звязаць сваё жыццё з сельскай гаспадаркай і ў 1964 годзе скончыла заатэхнічны факультэт Беларускай селькагаспадарчай акадэміі (БДСГА). Працавала ў Горацкім раённым упраўленні сельскай гаспадаркі, а з 1966 года вучылася ў аспірантуры на кафедры «Развядзення сельскагаспадарчых жывёл». Пасля працавала асістэнтам на той жа кафедры, малодшым навуковым супрацоўнікам на доследчай станцыі БГСХА. У 1975 годзе з мужам Аляксандрам былі накіраваны ў Алжыр. У 1989 годзе абараніла дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата сельскагаспадарчых навук, з 1990 года — дацэнт. Працавала старшым выкладчыкам, дацэнтам у акадэміі, выбіралася дэпутатам Горацкага гарадскога савета, членам прэзідыума прафкама акадэміі. Аўтар шматлікіх навуковых артыкулаў і метадычных работ па праблемах сельскай гаспадаркі. У 1994, 1998 гг. была пераможцам Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства выкладчыкаў вышэйшых і сярэдніх сельскагаспадарчых навучальных устаноў.
Літаратурная творчасць
Дэбют адбыўся ў 1999 годзе, пад псеўданімам Лідзія Андрэева, на старонках раённай газеты «Ленінскі шлях». У 2005 годзе выйшаў першы зборнік вершаў «Спешу сказать…» на рускай і беларускай мовах. У 2007 годзе выйшаў другі зборнік вершаў таксама на рускай і беларускай мовах: «Жыватворная крыніца». У 2010 годзе выйшла кніга вершаў «Споведзь», у якой прадстаўлены розныя формы верша, абрадавага накірунку і г.д. Кніга «На хвалях вечнасці» (2012) прадстаўляе міфы і легенды старажытнай Элады ў вершах. Пераклады вершаў Г. Ахматавай, А. Блока, М. Някрасава, А. Майкава, К. Сіманава, С. Шчыпачова і іншых паэтаў, аўтараў папулярных рускіх рамансаў XIX стагоддзя разам з яе вершамі ўвайшлі у кнігу «І боль, і мары, і любоў» (2013).
Анатоль Зэкаў — лаўрэат літаратурных прэмій імя Васіля Віткі і «Залаты Купідон», аналізуючы гэту кнігу адзначаў: «Паэзія Лідзіі Андрэевай чыстая, як настоенае на зелках баравое паветра, і празрыстае, к ранішнія росы. У ей не заблытаешся, як у нейкім мудрагелістым лаберынце, бо вершаваныя радкі не кружляюць па абсягах думак і пачуццяў, а пад мернае рытмічнае перагукванне слоў выводзяць нас на шырокі прасцяг разваг над нашым існаваннем у гэтым складаным і супярэчлівым свеце. паэтэса не бае канкрэтных рэцэптаў, хіба што падштурхўвае чытача да ўсведамлення свайго высокага прызначэння на зямлі…» [1].
Паэтэса вельмі любіць беларускую мову і перажывае, што знікаюць на вёсках беларускамоўныя школы, што амаль няма беларускамоўных класаў у гарадах, а кнігі на беларускай мове выдаюцца мізэрнымі тыражамі, зніжаюцца тыражы і беларускіх часопісаў, а ўсе раённыя газеты перайшлі на рускую мову. Паэтэса разумее, што любоў да роднай мовы трэба выхоўваць з дзяцінства, і таму яна не забывае пра маленькіх чытачоў. У 2009 годзе выдала кніжку-алфавіт для дзяцей «Мая сям’я ад А да Я», у другой кнізе для дзяцей «У сваім краі, як у раі» (2015) на простых будзённых прыкладах знаёміць дзяцей з багаццем роднай мовы, вучыць ганарыцца і даражыць усім сваім: сваёй мовай, сваёй Радзімай, сваім радаводам.
У ліпені 2019 года выйшла з друку чарговае, цудоўна аформленае выданне Л. Андрэевай «Атожылкі»: патрыятычна-філасофскі сказ /народная філасофія ў мастацкіх вобразах/ (Мн.: 2019). Кніга прысвечана малой радзіме аўтаркі. У гэтай кнізе яна звярнулася да вельмі важнай грамадзянскай тэмы, якая закранае кожнага з нас: сумленне і памяць нашчадкаў. Чалавек жыве на зямлі, што ён з сабой нясе. Яна піша: «…А хто я сапраўды, і што ж Пра вас я знаю, мае продкі?» і што пакіне пасля сябе? «…Цячэ ў нас, продкі, ваша кроў. Мы — ваш працяг, а вы — пачатак Няскончаных жыцця вякоў. Мы паўтараем той парадак — Прыступкай повязі часоў Свае адмеціны пакінем, Не парушаючы асноў — Галоўных, без чаго мы згінем…» Галоўны герой тут просты селянін, які добра знае сэнс жыцця, беражэ спадчыну і шчыра выхоўвае гэтае пачуцце у нашчадкаў. Аўтар яскрава паказала як выхоўваецца і любоў, і патрыятызм без слоў.
Таксама аўтар прозы, нарысы з’явіліся ў яе кнізе «Цвіла каліна: вершы і проза» (2015), выдадзенай да 70-годдзя перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Аўтар паэмы «Тут росы бялей…» (2018), дзе апавядае пра гісторыю Горацкага краю. Вершы друкаваліся на старонках альманахаў «Брама», «Славянская ліра — 2017», «Славянская ліра — 2018», «Под небом Рязанским», часопісе «Вожык», рэспубліканскіх газет «Літаратура і Мастацтва», «Культура», «Белорусская нива», абласной газеты «Зямля і людзі», у раённым друку і інш. Паэзія Л. Андрэевай вызначаецца лірызмам, спавядальнасцю, у ёй дамінуе тэма кахання, прага высокага духоўнага ідэалу, роздум пра наш час, абавязак перад беларускім народам, клопат аб лёсе беларускай мовы. Паэтэса перакладае з рускай, а таксама кітайскай, іўрыт(з рускага перакладу) і другіх моў. На яе вершы напісана больш трыццаці песень.
Прызнанне
- Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў
Дасягненні
- Фіналіст міжнароднага літаратурнага форума «Славянская ліра — 2017» па перакладах;
- Пераможца ў міжнародным конкурсе форума «Славянская ліра−2018» (3 месца) па перакладах;
- Лаўрэат у трох намінацыях 15-га міжнароднага конкурса — фестываля «Пад небам Разанскім» (2018).
- У намінацыі «Аўтарскі праект» атрымала «Дыплом спецыяльны» па выніках раеннага конкурса мастацкай самадзейнасці працоўных калектываў Горацкага раёна(2008).
Бібліяграфія
- Спешу сказать… (на рускай і беларускай мовах) — Могилёв: МГУ им. А. А. Кулешова,2005. — 83 с. ISBN 985-480-149-7
- Жыватворная крыніца.(на рускай і беларускай мовах) — Горкі: 2007. — 99 с.
- Мая сям’я ад А да Я.— Мінск: “Белпринт “ , 2009. — 64 с. ISBN 978-985-459-163-6
- Споведзь. — Мінск: «Белпринт»,2010. — 108 с. ISBN 978-985-459-166-7
- На хвалях вечнасці: міфы і легенды ў вершах. — Мінск: «Белпринт», 2012.- 120 с. ISBN 978-985-459-225-1
- І боль, і мары. І любоў. — Мінск: «Белпринт»,2013. — 156 с. ISBN 978-985-459-299-2
- У сваім краі, як у раі. — Мінск : «Белпринт», 2015. — 68 с. ISBN 978-985-459-350-0
- Цвіла каліна : вершы і проза — Мінск: «Белпринт», 2015. — 84 с. ISBN 978-985-459-360-9
- Ніці: вершы. — Мінск: “Белпринт “, 2017. — 120 с. ISBN 978-985-459-411-8
- Тут росы бялей… — Мінск: Белпрынт, 2018. — 104 с. ISBN 978-985-459-466-8
- «Атожылкі»: патрыятычна-філасофскі сказ /народная філасофія ў мастацкіх вобразах/ — Мн.:”Белпринт”, 2019.
- Сугучнасць душ…Сугучнасць слоў…(пераклады)–Мінск: Белпрынт, 2019—136с. ISBN 978—985—459—513—9
Зноскі
- ↑ Зэкаў, Анатоль. Прадмова. У кн: Л. Андрэева, І боль, і мары. І любоў. — Мінск: «Белпринт»,2013.-С.3-4.
Літаратура
- Агейчык, А. Хвалюючыя гукі «Мелодыі душы» : [пра юбілейную вечарыну пад назвай «Мелодыя душы», прысвечаную 75-годдзю горацкай паэтэсе, члену Саюза беларускіх пісьменнікаў, народнага літаратурнага аб’яднання «Роднае слова» Лідзіі Андрэевай] // Горацкі веснік (Горкі). 2015. 21 сакавіка. С. 5.
- Дзеружкова, Людміла. «Твой, Радзіма, пасаг берагу…» // Зямля і людзі (Магілёў), 2017, 5 красавіка
- Власенко, Михаил. Хождение по наукам. В кн.:На крылах натхнення : да 30-годдзя народнага аматарскага літаратурнага аб’яднання «Роднае слова» / уклад. Л. М. Дзеружкова. — Мінск : Белпринт, 2016. С. 78—84.
- Ліўшыц, Уладзімір. «Заўсёды імкнулася рабіць нешта дзеля роднай мовы…» (пра Лідзію Мініч (Андрэеву)). У кн.: Ліўшыц У. М. Раскопкі вакол Горацкага «Парнаса». Літаратуразнаўчыя нарысы. У 3-х кнігах. Кніга 1. Вучыліся ў акадэміі. Вучыліся і працавалі ў акадэміі. — Горкі: 2019. С. 160—167.
- Куніцкая, А. М. З любоўю да жыцця і да паэзіі (творчасць Лідзіі Андрэевай)//У сб.: Бацькаўшчына. Зборнік матэрыялаў краязнаўчай канферэнцыі (Горкі, 2010) — Горкі: 2011. С. 114—116.
Спасылкі
- Ліўшыц, Уладзімір. Пераклала Блока і Цвятаеву. Зрабіла вершы з міфаў старажытнай Грэцыі. Што яшчэ вядома пра горацкую паэтэсу Лідзію Мініч?
- Мініч (Андрэева) Лідзія Андрэеўна. Партал Саюза беларускіх пісьменнікаў.
- Мініч (Андрэева) Лідзія Андрэеўна
- Эверс, Дар’я. Паэтэсса з Рэкты
- Выйшла ў свет паэма пра Горацкі край
- «Ніці» Лідзіі Андрэевай — ад сэрца і да сэрцаў
- У Вялікім тэатры Беларусі адбыўся вечар рамансу, дзе выконваліся пераклады с русскай на беларускую мову вядомых рамансаў. Перакладчык Лідзія Андрэеўна