wd wp Пошук:

Мадонна (спявачка)

Мадонна Луіза Вераніка Чыконэ (англ.: Madonna Louise Veronica Ciccone; нар. 16 жніўня 1958, Бей-Сіці, Мічыган, ЗША) — больш вядомая як Мадонна, амерыканская спявачка

, музыкант, паэт , прадзюсар, кампазітар , актрыса

, танцоўшчыца, празаік , рэжысёр , мадэльер, мадэль, вядомая большасці дзякуючы сваім відэакліпам, сцэнічным выступленням, а таксама выкарыстанню палітычных, сексуальных і рэлігійных вобразаў у сваіх працах. Самая паспяховая спявачка ў гісторыі. Прадала больш за 350 мільёнаў копій сваіх альбомаў. Яе багацце ацэньваецца ў больш за 1,3 мільярда долараў ЗША.

Біяграфічныя звесткі

Нарадзілася ў шматдзетнай сям’і італьянскіх імігрантаў. Вучылася на балетным аддзяленні Мічыганскага ўніверсітэта.

Дэбютны альбом «Мадонна» выйшаў у 1983 і атрымаў шырокую папулярнасць. Пазней выйшлі музычныя дыскі «Ты можаш танцаваць» (1987), «Эротыка» (1993), «Музыка» (2001) і інш. Адна з першых зорак поп-музыкі, якая пачала шырока выкарыстоўваць відэакліпы. Як актрыса здымалася ў кінафільмах розных жанраў «Адчайна шукаю С’юзэн», «Эвіта», «У ложку з Мадоннай» і інш., аднак гэтыя ролі не прынеслі ёй прызнання. Аўтар аўтабіяграфічнай кнігі.

У другой палове 1980-х — пачатку 1990-х г. з’яўлялася адной з самых вядомых і папулярных у свеце эстрадных спявачак. Яе сусветнай вядомасці паспрыялі скандальны імідж сексуальна разняволенай жанчыны, шакіруючыя паводзіны і выказванні, а таксама ўмела арганізаваныя рэкламныя і піараўскія акцыі.

Дыскаграфія

Асноўны артыкул: Дыскаграфія Мадонны

Студыйныя альбомы

Зборнікі

Альбомы рэміксаў

Саўндтрэкі

Літаратура

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118829688 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. Madonna (entertainer) // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118829688 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. 1 2 Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
  5. (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.
  6. Pearl D. The Fight to Fame: 14 Stars Who Struggled Before They Made it Big // PeopleTime Inc., 2016. — ISSN 0093-7673; 2169-2157
  7. Discogs — 2000. Праверана 7 мая 2019.
  8. Runtagh J. 30 Fascinating Early Bands of Future Music Legends / J. WennerNYC: Jann Wenner, 2018. — ISSN 0035-791X Праверана 7 мая 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі XX стагоддзя Катэгорыя·Пісьменнікі XXI стагоддзя Катэгорыя·Пісьменнікі ЗША Катэгорыя·Паэты XX стагоддзя Катэгорыя·Паэты XXI стагоддзя Катэгорыя·Паэты ЗША Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be