Майра Мора
Ма́йра Мо́ра (лат.: Maira Mora) — латвійскі дыпламат.
Біяграфія
Скончыла факультэт замежных моў Латвійскага ўніверсітэта, там жа атрымала навуковую ступень. Працягнула адукацыю ў Жэнеўскім інстытуце міжнародных адносін і ў Міжнародным каледжы даследаванняў у вобласці бяспекі ў Германіі.
На дыпламатычнай службе з 1992 года. Прафесійны дыпламат з вялікім вопытам працы ў Міністэрстве замежных спраў Латвіі. Займала пасада пасла па адмысловых даручэннях. Была саветнікам Бюро дзяржсакратара, Еўрапейскім карэспандэнтам, а таксама членам экспертнай камісіі па крызісным кантролі пры Бюро прэм’ер-міністра Латвіі.
У 2000—2004 гадах — пасол Латвіі ў Літве. З 2004 па 2010 год — пасол Латвіі ў Беларусі.
У 2010—2011 гадах займала пасаду кіраўніка аддзела планавання палітыкі МЗС Латвіі. Брала ўдзел у перамовах з Расіяй аб вывадзе вайсковых часцей, два гады працавала намеснікам главы дэлегацыі Латвіі ў Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе у Вене.
З 2011 па 2015 год была главой Прадстаўніцтвы Еўрасаюза ў Рэспубліцы Беларусь. З 1 верасня 2016 года Майра Мора з’яўляецца Генеральным дырэктарам пастаяннага сакратарыята Савета дзяржаў Балтыйскага мора са штаб-кватэрай у Стакгольме (Швецыя).
Узнагароджана высокімі ўзнагародамі Літвы і Аўстрыі.
Нароўні з роднай латышскай мовай, Майра Мора свабодна валодае англійскай, рускай, французскай, нямецкай, ведае італьянскую, беларускую і літоўскую мовы. Займаецца перакладамі на латышскую мову. Пераклала кнігу «Дыпламатыя» Генры Кісінджэра (2001).
Зноскі
Спасылкі
- Ambassador Maira Mora Архівавана 19 мая 2020.(англ.)
- Майра Мора Архівавана 24 лістапада 2020.
- Maira Mora(лат.)