wd wp Пошук:

Максімільян Абрэмбскі

Максімільян Абрэмбскі (12 кастрычніка 1853 — 2 мая 1915, Гродна) — шляхціч, гродзенскі чыноўнік, дабрачынец, публіцыст.

Біяграфія

Сын удзельніка паўстання 1863 года Людаміра Абрэмбскага. Пасля ссылкі бацькі карміў сям’ю, працаваў перапісчыкам папер. З 1874 г. памочнік рэвізора Гродзенскай кантрольнай палаты. Пісаў карэспандэнцыі ў газету «Край» пад псеўданімамі Ілот і Форвард.

Прататып героя аповесці Э. Ажэшка «З. Лавіч і яго калегі». Ажаніўся з Марыяй Сямашка, лекаркай Э. Ажэшкі (1889). Пастаянна пасылаўся па службе ў іншыя гарады (Саратаў, Перм, Вільню). Быў сябрам Э. Ажэшка, пабудаваў дом у Гродне (цяпер па вул. Ажэшка № 19). Памёр і пахаваны ў Гродне.

Зноскі

Літаратура

  • Rozmus J., Gordziejw J. Cmentarz Farny w Grodnie. – Kraków, 1999. – S. 105.
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Публіцысты Беларусі Катэгорыя·Публіцысты Расійскай імперыі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be