wd wp Пошук:

Максіміліян Клінгер

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Клінгер.

Партрэт Фрыдрыха Максіміліяна Клінгера працы Іагана Вольфганга фон Гётэ

Фрыдрых Максіміліян фон Клінгер (ням.: Friedrich Maximilian von Klinger; 17 лютага 1752, Франкфурт-на-Майне — 9 сакавіка 1831, Дэрпт) — нямецкі паэт і драматург.

У Франкфурце Клінгер пазнаёміўся з прадстаўнікамі маладога пакалення пісьменнікаў, якія аб’ядналіся вакол Гётэ: Якабам Міхаэлем Рэйнхальдам Ленцам, Генрыхам Леапольдам Вагнерам і інш. Яго драма «Бура і націск» дала назву цэлай літаратурнай эпосе. З 1780 года знаходзіўся на рускай службе, у 1811 годзе дасягнуў чыну генерал-лейтэнанта, у 1803—1817 гадах выконваў абавязкі апекуна Дэрпцкага ўніверсітэта і адначасова Дэрпцкай навучальнай акругі.

Быў жанаты з Елізавеце Аляксандраўне Аляксеевай, пазашлюбнай дачкой князя Рыгора Арлова (па адной з версій, ад Кацярыны II).

Пахаваны ў Пецярбургу, на Смаленскам лютэранскіх могілках.

Творы

  • рыцарская драма «Ота», 1775
  • «Пакутуючая жанчына» (драма), 1775
  • «Блізняты» (драма), 1776
  • «Новая Арыя» (драма), 1776
  • «Сімсан і Грызальда» (п’еса), 1776
  • «Бура і націск» (п’еса), 1776
  • «Сцэны з жыцця і смерці Піра» (драм. фрагмент), 1776—1779
  • «Спалены сын богаў» (драм. фрагмент), 1777
  • «Арфей» (раман у пяці частках), 1778—1780
  • «Стыльпа і яго дзеці» (драма), 1780
  • «Прынц Зейдэнвурм» (камедыя), 1780
  • «Дэрвіш» (камедыя), 1780
  • «Прынц Фармазос Фідэльбоген і прынцэса Санаклара Гейгэ» (раман), 1780
  • «Фальшывыя ігракі» (камедыя), 1782
  • «Клятва» (камедыя), 1782-83
  • «Эльфрыда» (трагедыя), 1783
  • «Гісторыя залатога пеўня» (раман), 1785
  • «Канрадзін» (драма), 1784
  • «Фаварыт» (камедыя), 1785
  • «Медэя, ці Лёс» (пазней пераназвана ў «Медэя ў Карынфе») (драма), 1786
  • «Арыстадэм» (драма), 1787
  • «Радэрыка» (драма), 1788
  • «Дамокл» (драма), 1788,
  • «Дзве сяброўкі» (камедыя), 1788
  • «Арыянт» (трагедыя), 1790
  • «Медэя на Каўказе» (драма), 1791
  • «Жыццё Фаўста» (раман), 1791
  • «Гісторыя Джафара» (раман), 1792—1794
  • “Гісторыя Рафаэля дэ Аквілы (раман), 1793
  • «Падарожжы перад патопам» (раман), 1795
  • Der Faust der Morgenländer, oder Wanderungen Ben Hafis (раман), 1797
  • Geschichte eines Teutschen der neuesten Zeit (раман), 1798
  • Der Weltmann und der Dichter (раман), 1798
  • Das zu frühe Erwachen des Genius der Menschheit (фрагмент рамана), 1803
  • Betrachtungen und Gedanken über verschiedene Gegenstände der Welt und der Literatur, 1803—1805

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Клингер Фридрих Максимилиан // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Паэты Германіі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be