Мала Велі Відадзі
Мала Велі Відадзі́ (1709, г. Шамкір, Азербайджан — 1809) — азербайджанскі паэт.
Адзін з заснавальнікаў нацыянальнай рэалістычнай паэзіі. Служыў у грузінскага правіцеля Іраклія II. Пасладоўнік Фізулі. Ведаў арабскую і персідскую мовы. Валодаў усімі формамі класічнай паэзіі, зацвердзіў у нацыянальнай літаратуры найбольш блізкую да фальклору ашугскую форму вершаскладання — гошма. У сваіх творах выказваў незадаволенасць феадальнымі парадкамі, асуджаў міжусобныя войны.
Зноскі
Літаратура
- Відадзі // БЭ ў 18 т. Т. 4. Мн., 1997.