Мануэл Антоніу ды Алмейда
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Алмейда.
Мануэл Антоніу ды Алмейда (парт.: Manuel Antônio de Almeida; 17 лістапада 1830, Рыа-дэ-Жанэйра — 28 лістапада 1861) — бразільскі пісьменнік, журналіст, калумніст, літаратурны крытык, рэдактар, педагог. Прэзідэнт Бразільскай акадэміі літаратуры.
Прадстаўнік рэалізму ў бразільскай літаратуры. Нарадзіўся ў сям’і афіцэра. Атрымаў універсітэцкую медыцынскую адукацыю (1849—1855). Складанае фінансавае становішча прывяло яго да заняткаў журналістыкай і літаратурай. Рэдагаваў часопіс «Correio Mercantil», у якім у 1854—1855 гадах апублікаваў свой самы вядомы раман «Успаміны сяржанта міліцыі» («Memórias de um sargento de milícias»).
У 1858 быў адным з заснавальнікаў і дырэктарам Нацыянальнага кніжнага выдавецтва — Tipografia Nacional, дзе пазнаёміўся і пасябраваў з Ж. Машаду ды Асісам. Быў прафесарам Школы мастацтваў і рамёстваў Рыа-дэ-Жанэйра. Загінуў пры караблекрушэнні ў раёне Макаэ.
Зноскі
- 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- 1 2 3 Roux P. d. Nouveau Dictionnaire des œuvres de tous les temps et tous les pays — 2 — Éditions Robert Laffont, 1994. — Vol. 1. — P. 66. — ISBN 978-2-221-06888-5
Літаратура
- Латинская Америка: Энциклопедический справочник. Т. 1. А—К / Гл. ред. В. В. Вольский. — М.: Советская энциклопедия, 1980. — С. 231. — 576 с. с илл.(руск.)
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мануэл Антоніу ды Алмейда