Мануэл ды Арыяга
Мануэ́л Жазэ́ ды Арыя́га Брун да Сілве́йра і Пейрэлангі (Мануэл ды Арыяга, парт.: Manuel José de Arriaga Brum da Silveira e Peyrelongue; 8 ліпеня 1840, Орта, Азорскія астравы — 5 сакавіка 1917, Лісабон) — партугальскі палітык, адвакат, пісьменнік. Першы прэзідэнт Партугаліі[1].
Біяграфія
Нарадзіўся ў арыстакратычнай сям’і[2]. З 1860 па 1865 гады вывучаў права ў Каімбрскім універсітэце, быў натхнёны ідэямі пазітывізму і рэспубліканізму, удзельнічаў у дыскусіях на філасофскія і палітычныя тэмы. З 1866 г. пасля заканчэння ўніверсітэта працаваў настаўнікам англійскай мовы, пазней займаўся прыватнай адвакацкай практыкай. Праз дзесяць гадоў увайшоў у Камісію па рэфармаванні сярэдняй адукацыі (парт.: Comissão para a Reforma da Instrução Secundária).
Член Партугальскай рэспубліканскай партыі і цудоўны аратар ён чатыры разы абіраўся дэпутатам ад Мадэйры, з 1891 г. у часы кіравання партыі. У адрозненне ад іншых рэспубліканцаў падтрымлівае добрыя адносіны з Рымска-каталіцкай царквой[3]. Пасля рэвалюцыі 1910 г. ён спачатку рэктар Каімбрскага ўніверсітэта, затым Генеральны пракурор Партугаліі. У 1911 г. перамагае на прэзідэнцкіх выбарах.
У перыяд прэзідэнцтва правёў у Партугаліі шэраг буржуазна-дэмакратычных рэформаў, выступаў за нейтралітэт Партугаліі ў Першай сусветнай вайне[4].
Сачыненні
- O Partido Republicano e o Congresso
- A Questão da Lunda
- Descaracterização da Nacionalidade Portuguesa no regime monárquico
- Começo de liquidação final
- Sobre a Unidade da Família Humana debaixo do Ponto de Vista Económico
- A irresponsabilidade do poder executivo no regime monárquico liberal
- Contos Sagrados
- Irradiações
- Harmonia Social
Зноскі
- ↑ Manuel de Arriaga na Enciclopédia Açoriana(недаступная спасылка)
- ↑ Joana Gaspar de Freitas, Bibliografia de Manuel de Arriaga. Horta : Associação dos Antigos Alunos do Liceu da Horta, 2003
- ↑ Manuel de Arriaga (1840-1917) Архівавана 5 кастрычніка 2009.
- ↑ Советская историческая энциклопедия. — М.: Советская энциклопедия . Под ред. Е. М. Жукова. 1973—1982.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мануэл ды Арыяга