Мардэхай Цві Манэ
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Манэ. Мардэхай Цві Манэ (1859, Радашковічы, Віленская губерня — 1886, Радашковічы) — пісьменнік і паэт-лірык на іўрыце, мастак.
Біяграфія
Нарадзіўся ў Радашковічах (цяпер Маладзечанскі раён, Мінская вобласць, Рэспубліка Беларусь) у сям’і беднага меламеда. Атрымаў традыцыйную яўрэйскую рэлігійную адукацыю. Калі Манэ мінула 13 гадоў, бацька адправіў яго ў Мінск для паступлення ў адну з мясцовых ешываў. Бацькі, выявіўшы яго здольнасці да малявання, адправілі без усялякіх сродкаў у Вільню, дзе знаходзілася рысавальная школа. Знаходзячыся ў Вільні, самастойна азнаёміўся з рускай і нямецкай мовамі і агульнымі навукамі. Скончыўшы мастацкую школу ў 1880 годзе, паехаў у Пецярбург, дзе быў прыняты ў Акадэмію мастацтваў. У гады вучобы публікаваў вершы (пісаў пад псеўданімам Ха-Мецаер), мастацтвазнаўчыя і літаратуразнаўчыя артыкулы ў выданнях на іўрыце: «Хамеліц» і «Ха-Цфіра(руск.) бел.». З 1884 года жыў у Варшаве. У 1884 годзе з’явіліся першыя сімптомы фатальнай хваробы — сухотаў. У 1896 годзе выдавецтва Тушыя выпусціла поўны збор твораў у двух частках. Яго імем названы вуліцы ў Тэль-Авіве, Хайфе і Рамат-Гане.
Зноскі
- 1 2 Mordecai Ẓevi Manne // Faceted Application of Subject Terminology Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Mordekhai Tsevi Mane // LIBRIS Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Mordechaj Cwi Mane // MAK
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мардэхай Цві Манэ
- Мардэхай Цві Манэ — артыкул з РЕЭ