Марцінас Мажвідас
Марцінас Мажвідас (літ.: Martynas Mažvydas; ~1510, Жамойць, Вялікае Княства Літоўскае — 21 мая 1563, Рагніт, Прусія) — літоўскі першадрукар, пісьменнік, укладальнік і выдавец першай кнігі на літоўскай мове, пачынальнік літаратурнай літоўскай мовы.
Біяграфія
Мажвідас нарадзіўся ў заходняй Жмудзі (Вялікае Княства Літоўскае) каля Новага Места. З маладых гадоў далучыўся да Рэфармацыі. У 1539—1542 гадах навучаўся ў віленскай пратэстанцкай калегіі. Падчас знаходжання ў Вільні пазнаёміўся з Абрагамам Кульвам і Юрыем Заблоцкім(літ.) бел., творы якіх пазней выдаваў.
З прычыны пераследу з боку каталіцкай царквы Мажвідас у 1546 годзе прыняў запрашэнне прускага герцага Альбрэхта і пераехаў у Кёнігсберг, дзе вывучаў багаслоўе ў Альбрэхтынскім універсітэтце (1546—1548).
Дзеля распаўсюджванню пратэстанцкай веры ў Прусіі герцаг Альбрэхт спрыяў перакладу і выданню лютэранскіх тэкстаў па-старапруску і літоўску. У 1547 годзе, яшчэ ў час навучання, Мажвідас з калегамі выдалі у Кёнігсбергу першую літоўскамоўную кнігу — «Catechismusa Prasty Szadei, Makslas skatima raschta yr giesmes del kriksczianistes bei del berneliu iaunu nauiey sugulditas» («Простыя словы Катэхізісу, навука чытання, пісьма і песні для хрысціянства і для маладых людзей нанова складзеныя»), перакладзеную з польскамоўнага выдання Лютэравага «Kleiner Katechismus». Кніга ўтрымоўвае, апроч катэхізісу, вершаваную прадмову на літоўскай мове, адзінаццаць царкоўных спеваў з нотамі і першы літоўскі буквар.
У 1549 годзе Мажвідас быў пастаўлены святаром у Рагніце. Тут ён выдаў «Песню Св. Амброзія» з прадмовай па-літоўску. У 1554 годзе стаў архідыяканам Рагніта. У 1559 годзе выдаў у Кёнігсбергу пераклад з нямецкай мовы «Формы хрышчэння». Выдаў пераклады духоўных песень і малітваў.
Падрыхтаваны Мажвідасам першы літоўскі зборнік царкоўных песень «Песні хрысціянскія» (I ч. — 1566, II ч. — 1570) выдаў пасля яго смерці Балтрамеюс Вілентас.
Памёр у Рагніце.
Ушанаванне памяці
У 1979 годзе бронзавая статуя Мажвідаса пастаўленая ў Бірштанах, у 1997 — у Клайпедзе. З 1988 года імя Марцінаса Мажвідаса носіць Нацыянальная бібліятэка Літвы.
Імя Мажвідаса носяць вуліцы ў Вільнюсе[4], Каўнасе і іншых населеных пунктах Літвы.
У 1990 годзе ў гонар Мажвідаса выдадзеная мастацкая маркіраваная каперта.
Бібліяграфія
- Catechismvsa prasty szadei, makslas skaitima raschta yr giesmes… — Königsberg: H. Weinreich, 1547. — 79p.
- Giesme s. Ambraseijaus bey s. Augustina… — Königsberg. H. Weinreich, 1549. — 16p.
- Forma chrikštima… — Königsberg: J. Daubman, 1559. — [42]p.
- Gesmes chriksczoniskas, gedomas bažniczosu per adventa ir kaledas ik gramniču / [išleido B.Vilentas]. — Königsberg: J. Daubman, 1566. — [94]p.
- Gesmes chrikščoniškas, gedomas bažniczosu per velikas ir sekminias ik adventa / [parengė ir išleido B.Vilentas]. — Königsberg: J. Daubman, 1570. — [350]p.
- Lietuviškos maldos. — Karaliaučius, 1574.
- Trumpas klausimas ir prieprovimas… // M.Liuteris Enchiridion: Katechismas mažas… — Königsberg: G.Osterberger, 1579, p.[67—72].
- Parafrasis permanitina poteraus malda… — Königsberg, G. Osterberger, 1589. — 14 p.
Зноскі
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119355876 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 кастрычніка 2015.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Mažosios Lietuvos enciklopedija — 2000.
- ↑ M. Mažvydo gatvė Vilniuje(літ.) . Vilniaus katalogas (11 ліпеня 2011). Праверана 10 снежня 2016.
Літаратура
- Trilupaitienė, Jūratė. Martynas Mažvydas: The First Lithuanian Hymns — Vilnius: Baltos lankos, 1998, 27 p.
- Bense, Gertrud: Zum regionalen und personalen Umfeld des früheren preußisch-litauischen Schrifttums. In: Annaberger Annalen 4 (1996), Seite 55—67
- Korsakas, Kostas et all. Martynas Mažvydas: Pirmoji lietuviška knyga. Vilnius, 1974.
- Дини П. У. Балтийские языки. — М.: 2002. — 544 с.
- Языки мира: Балтийские языки. — М.: Academia, 2006. 224 с
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Марцінас Мажвідас