Марыа Варгас Льёса
Хорхе Марыа Педра Варгас Льёса (ісп.: Jorge Mario Pedro Vargas Llosa, нар. 28 сакавіка 1936, Арэкіпа, Перу) — перуанскі празаік і драматург, публіцыст, палітычны дзеяч, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры 2010 года.
Факты з біяграфіі
Кар’еру пісьменніка пачынаў як журналіст-аматар у гарадскіх газетах Лімы, а потым — у правінцыйнай газеце «La Industria» гарадка П’юра.
Вучыўся ў Нацыянальным універсітэце Сан-Маркас (ісп.: Universidad Nacional Mayor de San Marcos) на аддзяленні літаратуры і права, потым ва ўніверсітэце Камлутэнсе (Мадрыд). Плённая пісьменніцкая дзейнасць пачалася пасля пераезда з Мадрыда ў Парыж.
Першы раман «Горад і Сабакі» (La ciudad y los perros), надрукаваны ў 1963 г., прынёс Варгасу Л’ёсе поспех. Але ваенныя абвінавацілі пісьменніка ў тым, што гэты твор падрывае прэстыж перуанскай арміі[4].
У 1990 г. ўдзельнічаў у прэзідэнцкіх выбарах ў якасці кандыдыта ў прэзідэнты Перу, атрымаў у першым туры 34 % галасоў выбаршчыкаў, але перамогі дамагчыся яму не ўдалося. Перамогу на выбарах атрымаў Альберта Фухіморы, які стаў аўтарытарным кіраўніком Перу. Марыа Варгас Льёса пасля паразы на выбарах эміграваў з краіны і прыняў іспанскае падданства[5].
Зборнікі
- Los jefes / Правадыры (1958)
П’есы
- La huida del inca / Уцёкі інкі (1952)
- Kathie y el hipopótamo / Кэці і гіпапатам (1983)
- Odiseo y Penélope, teatro / Адысей і Пенелопа (2007)
Зноскі
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118803964 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- ↑ Mario Vargas Llosa // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 geni.com — 2006. — 175000000 экз.
- ↑ Cevallos, Francisco Javier (1991), «García Márquez, Vargas Llosa, and Literary Criticism: Looking Back Prematurely», Latin American Research Review (Latin American Research Review, Vol. 26, No. 1) 26 (1): 266—275, retrieved April 6, 2008. (Каб атрымаць доступ да сеціўнай версіі, патрабуецца падпіска)
- ↑ История литератур Латинской Америки. Кн. 5. М., 2005. С. 658