wd wp Пошук:

Марыа П’юза

Марыа П’юза (англ.: Mario Puzo; 15 кастрычніка 1920 — 2 ліпеня 1999) — амерыканскі пісьменнік італьянскага паходжання, крытык, сцэнарыст і белетрыс.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Нью-Ёрку ў сям’і італьянскіх імігрантаў. Падчас Другой сусветнай вайны служыў у частках ВВС ЗША ва Усходняй Азіі і Германіі. Вучыўся ў Нью-Ёрскай Новай школе сацыяльных доследаў і ў Калумбійскім універсітэце.

Прыкладна 20 гадоў працаваў у дзяржаўных установах ЗША і за граніцай. З 1963 года пачаў працаваць пазаштатным журналістам і зрабіўся прафесійным літаратарам.

Першая кніга «Арэна сумраку» выйшла ў 1955 годзе. Дзеянні раману адбываюцца ў пасляваеннай Германіі. У цэнтры сюжэта гісторыя кахання амерыканскага жаўнера Уолтэра Москі, які чакаў на вяртанне сваёй часткі дахаты, і нямецкай дзяўчыны Гэлы. Наступны раман «Шчаслівая вандроўніца», выйшаў у 1965 годзе і прысвячаўся нялёгкай долі італьянскіх мігрантаў у ЗША падчас Вялікай дэпрэсіі.

Вядомасць пісьменніку прынёс выдадзены ў 1969 годзе раман «Хросны бацька» пра асновы і законы гонару італьянскай мафіі, карупцыю, гвалтоўнага і шляхетнага гангстара дона Карлеонэ. У 1970-я раман зрабіўся бестселерам. У 1972 годзе паводле раману быў зняты фільм, сцэнарый да якога напісаў сам П’юза.

Памёр літаратар ад сардэчнай недастатковасці ў сваёй хаце ў Бей-Шоры, Лонг-Айленд.

Яго раман «Амерта» быў выдадзены ў 2000 годзе пасля смерці, а раман — «Сям’я» (надрукаваны ў 2001 годзе) — быў скончаны Кэрал Джына, удавой пісьменніка.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118743023 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Mario Puzo // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. (unspecified title) Праверана 8 ліпеня 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі ЗША
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be