Марыс Друон
Марыс Друон (23 красавіка 1918, Парыж — 14 красавіка 2009) — французскі пісьменнік. Член Французскай акадэміі (1967).
Біяграфія
Сын акцёра Л. Кеселя. Прыняў прозвішча свайго айчыма Р. Друона. Вучыўся на літаратурным факультэце ў Парыжы. Друон імкнуўся да натуралізму (навелы «Вогненная хмара», 1938). Удзел у барацьбе з нацызмам (1940) вызначыў пафас яго драмы «Мегара» (пастаноўка 1942), летапіснага сведчання «Цягнік 12 лістапада …» (напісана 1943), «Песні партызан» (1943, сумесна з Ж. Кеселем), аповесці пра вайну «Апошняя брыгада» (1946) і апавяданняў з цыклу «Уладары раўніны» (1962). Трылогія «Моцныя гэтага свету» адзначана Ганкураўскай прэміяй.
Зноскі
- ↑ Дрюон Морис // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Дрюон Морис // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119038986 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119038986 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.