wd wp Пошук:

Марыс Метэрлінк

Мары́с Палідо́р Мары́ Берна́р Метэрлі́нк (фр.: Maurice (Mooris) Polydore Marie Bernard Maeterlinck; 29 жніўня 1862, Гент6 мая (паводле некаторых крыніц — 5-га мая) 1949, Ніца) — бельгійскі паэт, драматург і філосаф. Пісаў па-французску. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры за 1911. Прэмія прысуджана «ў прызнанне шматбаковай літаратурнай дзейнасці і асабліва за драматычныя творы, адзначаныя багаццем ўяўлення і паэтычнай фантазіяй, якія адкрываюць, часам пад маскай чароўнага вымыслу, глыбокае натхненне, у той час як форма містэрый прыцягвае чытачоў сваёй пачуццёвасцю і абуджае іх уяўленне»[7].

Біяграфічныя звесткі

Скончыў Генцкі ўніверсітэт (1885), вывучаў права ў Парыжы, працаваў адвакатам у Генце. 3 1896 жыў у Францыі. Старшыня Міжнароднага ПЭН-клуба (з 1947).

Член Бельгійскай каралеўскай акадэміі літаратуры і прыгожых мастацтваў.

Творчасць

Дэбютаваў у 1883. Пісаў на французскай мове. Першы зборнік вершаў «Цяпліцы» (1889), першая яго п’еса «Прынцэса Мален» (1889, на сюжэт казкі братоў Грым). У аднаактоўках «Няпрошаная» і «Сляпыя» (абедзве 1890), драмах «Пелеас і Мелізанда» (1892), «Там, унутры» і «Смерць Тэнтажыля» (абедзве 1894) сцвярджаецца ўлада над чалавекам загадкавага Невядомага, што часам увасабляецца ў смерці, чалавек разглядаецца як ахвяра, як згублены ў варожым свеце «сляпы», як «марыянетка». Аўтар рамантычных драм «Аглавена і Селізета» (1896), «Арыяна і Сіняя Барада» (1896, на сюжэт казкі Ш. Перо), «Сястра Беатрыса» (1901), «Монна Ванна» (1902), «Цуд Святога Антонія» (1903) і інш., кніг эсэ, мемуараў. Вяршыня яго творчасці — філасофская п’еса-казка «Сіняя Птушка» (1908).

На сюжэт драмы «Пелеас і Мелізанда» напісаны аднайменная опера К. Дэбюсі (1902), сімфанічная паэма А. Шонберга, на сюжэт драмы «Арыяна і Сіняя Барада» — опера П. Дзюка (1907).

Сімвалісцкая драма М. Метэрлінка прадвызначыла авангардысцкі кірунак у драматургіі ў 2-й пал. XX ст. — «тэатра абсурду», або «антытэатра».

Пераклады

  • Метэрлінк М. Сіняя птушка / Перакл. М. Папковай // Сіняя птушка: Казкі / Укл. Л. Цітовай. Мн., 1997.

Зноскі

  1. 1 2 3 Метерлинк // Краткая литературная энциклопедия — М.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 4. — С. 797–801.
  2. Encyclopædia Britannica
  3. 1 2 3 Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  4. Encyclopædia Britannica Праверана 13 кастрычніка 2018.
  5. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  6. http://www.arllfb.be/composition/successions.html Праверана 26 кастрычніка 2015.
  7. Лявонава Е. Прызнаны найлепшымі: Нобелеўская прэмія, яе гісторыя і лаўрэаты // Роднае слова. — 2001. — № 6. — С. 98—102.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Бельгіі Катэгорыя·Пісьменнікі Фландрыі Катэгорыя·Пісьменнікі Францыі Катэгорыя·Паэты Бельгіі Катэгорыя·Паэты Фландрыі Катэгорыя·Паэты Францыі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be