wd wp Пошук:

Марыя Міхайлаўна Міцкевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Міцкевіч.

Марыя Міхайлаўна Міцкевіч (13 жніўня 1951, Мінск) — беларуская публіцыст, педагог. Даследчыца творчасці Якуба Коласа і Янкі Маўра.

Біяграфія

Марыя Міцкевіч — унучка Якуба Коласа (па бацьку) і Янкі Маўра (па маці)[1]. Яе маці Наталля Іванаўна — дачка Янкі Маўра, а бацька Міхась Канстанцінавіч — сын Якуба Коласа.

Вучылася ў сярэдняй школе № 49 Мінска, затым у школе № 64 з паглыбленым вывучэннем англійскай мовы. У 1973 годзе скончыла матэматычны факультэт БДУ[2].

Працавала матэматыкам, малодшым навуковым супрацоўнікам у Інстытуце матэматыкі Акадэміі навук БССР (1973—1992), у Нацыянальным навукова-асветніцкім цэнтры імя Ф. Скарыны (1992, даследавала культурную спадчыну беларускай эміграцыі), выкладчыкам вышэйшай матэматыкі ў Інстытуце кіравання і прадпрымальніцтва.

Была дэпутатам Першамайскага раённага Савета г. Мінска, членам камісіі па культуры, адукацыі і справах моладзі (1990—1995). Ініцыятар стварэння і нязменны старшыня Дзіцячага фонду духоўнага і культурнага адраджэння «Сакавік» (1993). Бярэ ўдзел у працы іншых грамадскіх арганізацый — БНФ «Адраджэньне» (з 1989), Аб’яднанні беларусаў свету «Бацькаўшчына» (з 1990), Грамадскага навукова-аналітычнага Цэнтра «Беларуская перспектыва»(1995—1999), Міжнароднага фонду Якуба Коласа (з 1997), Грамадствы «Беларусь — Ірландыя» (з 1998)[3].

Выходзячы замуж, захавала прозвішча дзеда — класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа (Канстанціна Міхайлавіча Міцкевіча). Актыўна займаецца папулярызацыяй яго творчасці: публікацыі ў перыядычным друку, лекцыі, сустрэчы. Замужам, трое дзяцей. Выкладае ў Мінскім інстытуце кіравання[4].

Бібліяграфія

  • О минимизации числа пересечений ребер двудольных графов и мультиграфов / М. М. Мицкевич. — Мн., 1987. — 18 с. — (Препринт ; N 17 (287))
  • Мацвея і Марка евангеліе / [Пер. М. М. Міцкевіча. — [Мичиган], 1998. — 121 с.
  • Беларусь — Ірландыя: Матэрыялы навук. семінара «Бел.-ірл. гіст.-культур. сувязі» (Мінск, 1999). Беларусы — пра Ірландыю, ірландцы — пра Беларусь. Бібліягр. узаемасувязей / Рэдкал.: А.Мальдзіс (гал. рэд.), М.Міцкевіч (уклад.) і інш. — Мн. : МГА “Бел. кнігазбор “, 2000. — 185 с. — (Беларусіка ; Кн. 14)
  • Математика: учебно-методическое пособие для поступающих в вузы / Частное учреждение образования «Минский институт управления». — Минск : Издательство МИУ, 2005. — 79 с.
  • Аўтограф Якуба Коласа «Падумайце аб дзецях» / Марыя Міцкевіч // Каласавіны. Асоба Якуба Коласа ў літаратурна-творчым і грамадска-культурным асяроддзі Беларусі : матэрыялы XXIII навуковай канферэнцыі, прысвечанай вывучэнню грамадска-інтэлектуальнага акружэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа, 3 лістапада 2008 г., Мінск / [складальнікі: З. М. Камароўская, Г. І. Зайцава]. — Мінск, 2009 (вокладка 2008). — С. 56―58
  • Основы высшей математики: учебно-методический комплекс / И. П. Мацкевич, М. М. Мицкевич. — Минск : Издательство МИУ, 2008. — 309 с.
  • Основы высшей математики: учебно-методический комплекс / И. П. Мацкевич, М. М. Мицкевич. — 2-е изд., исправленное и дополненное. — Минск : Издательство МИУ, 2009. — 339 с.
  • Высшая математика: элементы теории множеств. Комплексные числа. Элементы высшей алгебры. Векторы. Элементы аналитической геометрии. Дифференциальное исчисление функций одной переменной: учебно-методический комплекс / В. А. Петров, Е. В. Воронкова, М. М. Мицкевич. — Минск : Издательство МИУ, 2010. — 298, [1] с.
  • Основы высшей математики: учебно-методический комплекс / И. П. Мацкевич, М. М. Мицкевич. — 3-е изд., переработанное. — Минск : Издательство МИУ, 2010. — 337 с.
  • Высшая математика: элементы теории множеств. Комплексные числа. Элементы высшей алгебры. Векторы. Элементы аналитической геометрии. Дифференциальное исчисление функций одной переменной: учебно-методический комплекс / В. А. Петров, Е. В. Воронкова, М. М. Мицкевич. — 2-е изд., исправленное. — Минск : Издательство МИУ, 2011. — 298, [1] с.
  • Высшая математика: математическое программирование: учебно-методический комплекс / М. М. Мицкевич, Г. Г. Болоташвили. — Минск : Издательство МИУ, 2011. — 195 с.
  • Высшая математика: элементы теории множеств. Комплексные числа. Элементы высшей алгебры. Векторы. Элементы аналитической геометрии. Дифференциальное исчисление функций одной переменной: учебно-методический комплекс / В. А. Петров, Е. В. Воронкова, М. М. Мицкевич. — 3-е изд. — Минск : Издательство МИУ, 2012. — 298, [1] с.
  • Якуб Колас і Сяргей Сахараў / Марыя Міцкевіч // Каласавіны : матэрыялы XXIX навуковай канферэнцыі, прысвечанай 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і 90-годдзю паэмы Якуба Коласа «Сымон-музыка», 3 лістапада 2016 г., Мінск / [складальнікі: З. М. Камароўская, І. М. Казловіч]. — Мінск, 2016. — С. 129―133
  • Бібліятэка і музей імя Ф. Скарыны ў Лондане як крыніца даследаванняў у галіне коласазнаўства : светлай памяці айца Аляксандра Надсана / Марыя Міцкевіч // Каласавіны : матэрыялы XXXI навуковай канферэнцыі, прысвечанай 134-й гадавіне з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа і 110-годдзю творчай дзейнасці Якуба Коласа, 3 лістапада 2016 г., Мінск / [складальнікі: З. М. Камароўская, Ю. В. Кішкурна]. — Мінск, 2017. — С. 147―155
  • Антось Галіна (Міхась Міцкевіч) аб творчасці Якуба Коласа / М. М. Міцкевіч // Гісторыя беларускай літаратуры: стан і перспектывы даследавання : да 135-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа : матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі (Мінск, 15—16 лістапада 2017 года) / [укладальнік Н. В. Якавенка. — Мінск, 2017. — С. 206―210
  • Янка Маўр. Наш вечны рабінзон: штрыхі да партрэта / уклад. Міцкевіч М.. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2018. — 127 с. — (Жыццё знакамітых людзей Беларусі). — ISBN 978-985-02-1861-2.

Зноскі

  1. Гнілазуб В.В.. Марыя Міцкевіч: «Мае дзядулі – Янка Маўр і Якуб Колас» (нявызн.). СБ. Беларусь сегодня (10 мая 2013). Праверана 22 снежня 2018.
  2. Рябава І.. Мария Мицкевич: «Я — внучка Коласа и Мавра» (нявызн.) (недаступная спасылка). Вечерний Бобруйск (20 кастрычніка 2010). Архівавана з першакрыніцы 23 кастрычніка 2016. Праверана 22 снежня 2018.
  3. Мицкевич Мария (нявызн.). Кто есть кто в Беларуси (29 кастрычніка 1999). Праверана 22 снежня 2018.
  4. Кірдзяшкіна К.. Мария Мицкевич: Якуб Колас - душа белорусского народа (нявызн.). 21.by (10 студзеня 2013). Праверана 22 снежня 2018.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Публіцысты Беларусі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be