Марыя Палідуры
Марыя Палідуры (грэч.: Μαρία Πολυδούρη), 1 красавіка 1902, Каламата — 29 красавіка 1930, Афіны) — грэчаская паэтэса.
Біяграфія
У раннім узросце засталася сіратой, вяла жыццё поўнае страт. Вучылася ў Афінскім універсітэце, дзе пазнаёмілася з пачынаючым паэтам Костасам Карыётакісам(руск.) бел., які таксама вучыўся ва ўніверсітэце і які стаў пасля «асобай, унікальнай у грэчаскай літаратуры»[2]. Праз кароткі час іх знаёмства перарасло ў моцнае, але нешчаслівае каханне,[3], што моцна паўплывала на жыццё і творчасць М. Палідуры.
У 1927 пад час знаходжання ў Парыжы захварэла на туберкулёз. Пасля самагубства К. Карыётакіса стан яе здароўя рэзка пагоршыўся. У красавіку 1930 года, застаўшыся без сродкаў да існавання, паэтэса памерла ад туберкулёзу ва ўзросце 28-мі гадоў.
Творчасць
Пачала пісаць ва ўзросце 14 гадоў і ўпершыню апублікавала свой верш «Мама» ў часопісе «Сямейная зорка». Праз год скончыла першы зборнік «Рамонкі», які цалкам так ніколі і не быў апублікаваны. За ім ідуць зборнікі «Τρίλλιες που σβύνουν» «Заміраючыя трэлі» (1928) і «Ηχώ στο Χάος» «Рэха ў Хаасе» ў 1929 годзе. Усе астатнія творы былі сабраныя і апублікаваныя пісьменніцай Лілі Заграфу ў кнізе «Адказваю» ў 1961 годзе.
Галоўнымі матывамі паэзіі М. Палідуры былі каханне і смерць. У радках яе вершаў прасочваецца нязгода з лёсам, нежаданне сыходзіць так рана, і велізарнае жаданне жыць.
Пасля смерці яе асабісты сябар і паэт Яніс Хадраяніс напісаў:
«Марыя Палідуры — гэта самая кволая кветка з самым моцным пахам з усёй навагрэчаскай паэзіі. Пасля яе смерці знік адзін з самых музычных, сапраўдных, чысцейшых лірычных галасоў, якія гучалі ў апошнія гады.»
Зноскі
- ↑ Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 15 студзеня 2020.
- ↑ Ἰ. Μ. Παναγιωτόπουλος Κώστας Καρυωτάκης (1896-1928) - Ὁ ἀριστουργηματικὸς ἀπαισιόδοξος(нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 2 мая 2012. Праверана 11 ліпеня 2010.
- ↑ Костас Карыётакіс(руск.) бел., які хварэў на сіфіліс, скончыў жыццё самагубствам у 1928 годзе