Марыя Сіланцьеўна Шаўчонак
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шаўчонак. Марыя Сіланцьеўна Шаўчонак (11 мая 1944, вёска Новы Востраў, Клічаўскі раён, Магілёўская вобласць) — беларуская паэтэса.
Біяграфія
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1965 г. скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Настаўнічала ў Ракавіцкай сярэдняй школе Шчучынскага раёна. У 1966—1978 гг. працавала ў шчучынскай раённай газеце «Савецкая вёска». З 1978 г. — старшы рэдактар аддзела прапаганды Гродзенскай студыі тэлебачання.
Творчасць
Першы верш надрукавала ў 1954 г. (газета «Піянер Беларусі»). Аўтар зборнікаў паэзіі «Белая ластаўка» (1971) і «Свята зямлі» (1976), «Бацькоўскае імя» (1981), «Раса-расінка» (1985).
Зноскі
Літаратура
- Марыя Сіланцьеўна Шаўчонак // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995.