wd wp Пошук:

Марыя Уладзіміраўна Багушэвіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Багушэвіч.

Марыя Уладзіміраўна Багушэвіч (партыйныя псеўданімы: Рэгіна, Ванда, Вянеда;[3] 4 студзеня 1865, в. Цаперка Слуцкага павета Мінскай губерні, цяпер Клецкі раён Мінскай вобласці — 1887, Краснаярск) — дзеяч польскага і беларускага рэвалюцыйнага руху, рэдактар, мемуарыстка[4]. Актыўны дзеяч і член ЦК I Пралетарыята(руск.) бел..

Біяграфія

Па мацярынскай лініі паходзіць з роду Касцюшкаў. З 1874 года жыла ў Варшаве. У 1881 здала экзамен на званне настаўніцы. З верасня 1882 года працавала ў Таварыстве Чырвонага Крыжа, якое было дапаможнай арганізацыяй партыі «Пралетарыят»[3]. У пачатку 1884 года ўступіла ў самую партыю і ўзначаліла Таварыства. У ліпені 1884 года пасля масавых арыштаў кіраўнікоў партыі ўзначаліла яго ЦК[4].

Арганізавала выданне партыйнай газеты «Proletariat»[3], работу падпольнай друкарні. Наладзіла цесныя кантакты з рэвалюцыянерамі Вільні, Мінска, Гродна, Брэста, Беластока, Магілёва, Нясвіжа, Слуцка[4].

30 верасня 1885 года арыштавана царскімі ўладамі[3] разам з братам Іванам. Пасля зняволення ў Варшаўскай цытадэлі(руск.) бел. ў 1887 годзе выслана ў Сібір. У дарозе вяла «Дзённікі». Цяжка захварэла і, не даехаўшы да месца ссылкі, памерла ў краснаярскай перасыльнай турме[3][4].

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France Maria Bohuszewiczówna // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
  2. Maria Bohuszewiczówna // Faceted Application of Subject Terminology Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 3 4 5 Богушевич Мария Владимировна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 66. — 737 с.
  4. 1 2 3 4 Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Публіцысты Беларусі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be