Марыя Уладзіміраўна Кобец
Марыя Уладзіміраўна Кобец (19 кастрычніка 1974, в. Валішча, Пінскі раён, Брэсцкая вобласць) — паэт, журналіст, перакладчык.
Біяграфія
Нарадзілася і жыве ў вёсцы Валішча Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Закончыла Пінскае медыцынскае вучылішча (1994), факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (2017). Працавала загадчыкам Валішчанскага фельчарска-акушэрскага пункта (1998—2010), дырэктарам Валішчанскага сельскага Дома культуры (2010—2013).[1]
З 2013 года — рэдактар карэспандэнцкага пункта г. Пінска РУП РТЦ «Тэлерадыёкампанія „Брэст“».
Вершы друкаваліся ў перыядычных выданнях Беларусі (газеты: «Полесская правда», «Пінскі веснік», «Навіны Палесся», «Народная трыбуна» «Заря», «Краязнаўчая газета», «ЛіМ», «Звязда», «Народная газета»; часопісы: «Полымя», «Маладосць», «Нёман», «Гаспадыня», «Алеся»).
У перакладах асобныя творы аўтаркі друкаваліся ў Расіі, Польшчы, Сербіі, Чарнагорыі, Туркменістане.
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2011 года, з 2012 — Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы.
Творчасць
Аўтар кніг
-
«Кроплі» (Мінск, «Мінкапрынт», 2011).
-
«Палыновая квецень» (Брэст, «Альтернатива», 2016).
Публікацыі ў літаратурных зборніках
-
«Я приветствую мир»: сборник поэтов-медиков Брестчины (Брест, «Брестская типография», 2012).
-
«Благословенный миг»: сборник произведений авторов Беларуси и Узбекистана, серия «Сугучча сэрцаў» (Мінск, “Выдавецкі дом «Звязда», 2013).
-
«Зорка Венера»: зборнік твораў аўтараў Беларусі (Мінск, бібліятэка часопіса «Гаспадыня», 2016).
-
«ARTE STIH»: анталогія Сусветнай паэзіі (Сербія, г. Бялград, 2016).
-
«ПРО ПОЕТ»: зборнік удзельнікаў Міжнароднага літаратурнага фестывалю ў г. Інджыа (Сербія), Інджыа, 2017 / рэдактар Міадраг Якшыч. — Бялград: Арте, 2017 (Београд: Скрипта).
-
Альманах VI Международного фестиваля славянской поэзии. ООО «МАГИ» «Из века в век», 2014, Россия, Тверь, 2014.
-
«БИТИ ИЛ’ НЕ БИТИ СТИХ ИЛИ СТАВ»: зборнік паэзіі ўдзельнікаў 51 Міжнароднай бялградскай літаратурнай сустрэчы. Выдавецтва: УКС, Француска, 7, 11000 Беоргад, 2014.
-
«Droga Franciszkа»: зборнік удзельнікаў ХХХІ Міжнароднай кан- ферэнцыі ў г. Аполе (Польшча), Кракаў, 2016. Выдавецтва і друкарня таварыства славакаў у Польшчы.
-
Альманах поэтической ассамблеи ХІ Международного фестиваля славянской поэзии «Поющие письмена». Издательство ООО «МАГИ» «Из века в век», 2017, Россия, Москва, 2017.
-
«Кроз шуму симбола». 54 Міжнародныя бялградскія паэтычныя сустрэчы ў Сербіі. Выдавецтва: УКС, Француска, 7, 11000 Беоргад, 2017-10-13.
Прызнанне
Лаўрэат літаратурнага конкурсу «Галасы Берагіні» Беларускага фонду культуры (2010).
Лаўрэат літаратурнай прэміі імя У. Калесніка Брэсцкага аблвыканкама ў намінацыі «Паэзія» (2012).
Заявіла аб сабе Марыя Кобец і як перакладчык. З арыгінальных моў вершы перакладала з сербскай, чарнагорскай, украінскай, польскай. Праз падрадкоўнікі рабіла мастацкія пераклады з азербайджанскай, дагестанскай, калмыкскай, хакаскай, туркменскай, таджыкскай, узбекскай, чачэнскай моў. Штуршком да працы такога кшталту стаў яе ўдзел у міжнародных фестывалях і форумах: фестываль славянскай паэзіі «Поющие письмена» г. Цвер (Расія, 2014), 51 Міжнародныя бялградскія сустрэчы, г. Бялград (Сербія, 2014), Міжнародны літаратурны форум у г. Аполе (Польшча, 2016), асамблея фестывалю славянскай паэзіі «Поющие письмена» (Расія, 2017), 54 Міжнародныя бялградскія сустрэчы, г. Бялград, (Сербія, 2017).
Пераклады
«Белая ваўчыца як чорны лебедзь»: аб творчасці сербскага паэта Р. Радавіча, газета «НАРОДНАЯ ТРЫБУНА» (30.01.2015).
Пераклад вершаў дагестанскага паэта Міясата Муслімава, «ЛіМ» (25.08.2017).
«Прывітанне з Каракумскай старонкі»: «ЛіМ», 2017.
Пераклад вершаў чувашскага паэта В. Тургай, «ЛіМ» (№ 49, 08.12.2017).
Фарыд Гусейн. Вершы: Пераклады азербайджанскага аўтара з рускай мовы. Інтэрнэт-партал «Сугучча». http://sozvuchie.by/poeziya/ item/1606-faryd-gusejn-vershy.html.
Публіцыстыка
«Любоў і павагу настаўніцы»: газета «Пінскі веснік» (27.03.2009).
«Баба Зося»: газета «Пінскі веснік» (11.04.2009).
«Другі гатунак»: часопіс «МАЛАДОСЦЬ» (№ 4, 2013).
«Палессе самабытнае. На Піншчыне стала болей на адзін аб’ект культуры»: газета «ЛіМ» (25.11.2016).
«Тэатр — арганізм жывы, рухомы…»: «ЛіМ» (№ 10, 11.03.2016).
«Любімая з дзяцінства раёнка»: «Полесская правда» (№ 77 (12707), 24.09.2014).
«Паэтычныя сустрэчы ў Сербіі»: «Полесская правда» (№ 80 (13024), 07.10.2017).
Зноскі
- ↑ «Творчы партрэт пісьменніцкай суполкі: Біяграфічны даведнік Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі»: (Брэст, «Альтэрнатыва», 2018)
Літаратура
«Славлю Родину свою»: М. Елянеўскі аб творчасці аўтара, «Полесская правда», 2010.
«Вечарына з бляскам світальных рос»: С. Лазюк аб кнізе «Кроплі», «Полесская правда» (№ 2 (12425), 06.01.2012).
«Іскрынкі „Берасцейскага вогнішча“»: Святлана Яскевіч, «Звязда» (№ 233 (27348), 04.12.2012).
«Лунінскай восені яркія фарбы»: У. Мікалаеў аб творчасці, «Полесская правда» (№ 97 (12520), 05.12.2012).
«Нібыта да чыстай крынічкі»: Г. Мазіна, «Народная трыбуна» (№ 50 (1140), 07.12.2012).
«Талент года»: аб творчых поспехах, «Полесская правда» (№ 103—104 (12526-12527), 29.12.2012).
«Паэзія стала часткай жыцця»: Н. Мілеўская аб жыцці і творчасці, «Полесская правда» (№ 18-19 (12545-12546), 07.03.2013).
«Сербскія сустрэчы»: Н. Мілеўская пра ўдзел у літаратурным форуме ў Сербіі, «Полесская правда» (№ 79 (12709), 01.10.2014).
«Поэтический прорыв в Европу»: В. Грышкавец пра ўдзел у літфоруме ў Сербіі, «Заря» (02.10.2014).
«Адкрыццё іншасвету»: К. Ладуцька пра ўдзел М. Кобец у літаратурным форуме ў Сербіі, «ЛіМ» (№ 9, 06.03.2015).
«Белорусская литература сегодня»: А. Карлюкевіч, часопіс «Простор» (Туркменістан) (№ 2, 2016).
«Літаратура — народная трыбуна»: Н. Мілеўская аб удзеле ў літаратурным фестывалі ў Сербіі, «Полесская правда» (22.10.2016).
«Марыя Кобец прэзентавала новы зборнік вершаў „Палыновая квецень“»: Н. Мілеўская, «Полесская правда» (09.04.2017).
«Паэзія як лад жыцця»: Т. Палхоўская аб прэзентацыі кнігі «Палыновая квецень», «Полесская правда» (№ 52 (12996), 01.07.2017).
«Беларуская літаратура заваёўвае Балканы»: Пятро Савіч аб удзеле ў літаратурным форуме-2017 у г. Бялград (Сербія), «Радыё Рацыя».
«Вечарына Марыі Кобец». Відэаролік аб творчасці аўтара. КУП «Тэлерадыёкампанія „Пінск“». У эфіры: 23.03.2016.
«паэтэса Марыя Кобец прэзентавала новы зборнік паэзіі». Відэаролік аб прэзентацыі кнігі «Палыновая квецень». Тэлерадыёкампанія «Варяг». У эфіры: 26.06.2017.
Праграма «Палеская скарбонка». Перадача аб жыццёвым і творчым шляху. КУП «Тэлерадыёкампанія „Пінск“». У эфіры: 28.06.2017.
«Палыновая квецень». Відэаролік аб прэзентацыі кнігі «Палыновая квецень». Тэлерадыёкампанія «Брэст». У эфіры 04.07.2017.
«Открытие поэта»: В. Грышкавец на кнігу «Кроплі», газета «Заря» (18.06.2011).
«Берасцейскае вогнішча не затухае»: Л. Яніцкая, водгук на кнігу «Кроплі», газета «Заря» (09.07.2011).
«Зямлі прыцягненне і вольнае неба»: К. Ладуцька, рэцэнзія на кнігу «Кроплі», газета «ЛіМ» (№ 27, 08.07.2011).
«Мой паратунак — слова»: В. Грышкавец на кнігу «Кроплі», часопіс «Нёман» (№ 2, 2012).
«Палітра фарбаў „Палыновай квецені“»: Н. Аляхновіч на кнігу «Палыновая квецень», «Полесская правда» (03.12.2016).
«Якія фарбы ў шчырасці?»: Н. Аляхновіч на кнігу «Палыновая квецень», «ЛіМ».
«Кроплі датклівай душы»: А. Шушко да зборніка «Кроплі» (Мінск, «Мінкапрынт», 2011). «Зярняткі ўзыходзяць…»: Алесь Карлюкевіч да кнігі «Палыновая квецень» (Брэст, «Альтернатива», 2016).
Спасылкі
- http://www.vershy.ru/category/maryya-kobets
- http://moykahany.ru/autor/maryya-kobets
- http://sozvuchie.by/poeziya/item/3203-maryya-kobets-vershy.html Архівавана 30 красавіка 2019.
- http://sozvuchie.by/poeziya/item/727-maryya-kobets-palyn-videa.html Архівавана 30 красавіка 2019.