Марыя Эрнестам
Марыя Эрнестам (шведск.: Anna Maria Ackermand Ernestam: нар. 28 лістапада 1959, Упсала, Швецыя) — шведская пісьменніца і журналістка.
Біяграфія
Марыя Эрнестам нарадзілася і вырасла ў горадзе Упсала, Швецыя. З дзяцінства вельмі захаплялася чытаннем і часцяком хавалася ў тых месцах, дзе магла застацца сам-насам з кнігай.
Эрнестам атрымала ступень журналіста ў Гётебаргскім універсітэце. Акрамя гэтага, Марыя вывучала англійскую літаратуру і матэматыку ва ўніверсітэце Упсалы. Папрацаваўшы некаторы час журналісткай ў шведскай газеце, яна з’ехала вучыцца ў ЗША, дзе атрымала ступень магістра палітычных навук у Канзаскім універсітэце. Пасля гэтага Марыя жыла на працягу 11 гадоў у Германіі ў Франкфурце-на-Майне, працуючы замежным карэспандэнтам шведскага дзелавога выдання Veckans affärer і шведскага медыцынскага штотыднёвіка Dagens medicin. Эрнестам паралельна вучылася спевам і танцам, яна таксама прыняла ўдзел у пастаноўцы «Ісус Хрыстос — Суперзорка».
З 1999 года Марыя жыве ў Стакгольме з мужам і двума дзецьмі.
У 2005 годзе быў апублікаваны яе першы раман «Кактэйль са Смерцю» (шведск.: Caipirinha med Döden), які адразу стаў бэстсэлерам. Пасля поспеху першай кнігі яна працягнула пісаць і выпусціла яшчэ сем раманаў. Творы «Busters öron» і «Kleopatras kam» выйшлі ў 2006 і 2007 гадах адпаведна. Чацвёрты раман Марыі Эрнестам пад назвай «Alltid hos dig» быў выпушчаны ў жніўні 2008 года. Яна таксама выдала зборнік кароткіх апавяданняў.
Зноскі
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Марыя Эрнестам