wd wp Пошук:

Мата Косык

Мата Косык (н.-луж.: Mato Kosyk, ням.: Matthäus Kossick, 18 чэрвеня 1853, Вербен, Германія11 лістапада 1940, Аклахома, ЗША) — ніжнялужыцкі паэт і журналіст. Разам з паэтэсай Мінай Віткайц лічыцца класікам ніжнялужыцкай паэзіі.

Біяграфія

Нарадзіўся 18 чэрвеня 1853 года ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння пачатковай школы паступіў у гімназію, якую быў вымушаны пакінуць ў 1873 годзе, каб працаваць на Лейпцыгскай чыгунцы. У гэты ж час напісаў свае першыя вершы. У 1877 годзе вярнуўся ў Вербен, дзе стаў займацца літаратурнай дзейнасцю, супрацоўнічаў з рознымі лужыцкім перыядычнымі друкаванымі выданнямі.

У 1880 годзе быў адным з заснавальнікаў ніжнялужыцкага культурна-асветніцкага таварыства «Maśica Serbska». У гэтым жа годзе стаў рэдактарам газеты на ніжнялужыцкай мове Bramborske Nowiny. Праца рэдактарам газет не прыносіла яму дастатковых сродкаў для жыцця, таму ён у 1883 годзе эміграваў у ЗША, дзе планаваў паступіць у лютэранскую семінарыю.

У ЗША стаў вывучаць лютэранскае багаслоўе ў Спрынгфілдзе і пазней — у Чыкага. Пасля заканчэння навучання быў прызначаны пастарам у парафіі горада Велсбург. Праз некаторы час вярнуўся на радзіму, каб працаваць пастарам у адной з мясцовых лютэранскіх парафіяў і займацца грамадскай дзейнасцю сярод лужычанаў. Мясцовая лютэранская царква не прызнала яго амерыканскую багаслоўскую адукацыю, і ён быў вымушаны зноў адправіцца ў ЗША.

З 1892 года знаходзіўся ў актыўнай перапісцы з лужыцкімі грамадскімі дзеячамі ў Германіі, пад уплывам якіх стаў зноў займацца літаратурнай дзейнасцю. Да 1913 года працаваў пастарам у нямецкамоўных лютэранскіх парафіях ЗША. У 1913 годзе купіў у Аклахоме ферму, дзе працаваў да сваёй смерці ў 1940 годзе.

Асноўныя сачыненні

  • 1880 — Serbska swajźba w Błotach
  • 1881 — Pśerada markgroby Gera
  • 1882 — Branibora pad
  • 1893 — Zběrka dolnoserbskich pěsnjow
  • 1929-1930 — Pěsni
  • У 2012 годзе ў Германіі скончылася выданне васьмі тамоў твораў Мата Косыка[2].

Памяць

  • У сяле Вербен знаходзіцца сярэдняя школа, якая назавана яго імем;
  • У сяле Вербен знаходзіцца помнік, прысвечаны Мата Косыку (адкрыты ў 2003 годзе).

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Spise, Cełkowny wudawk. Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2014. Праверана 18 жніўня 2014.

Літаратура

  • Гугнин А. А., Введение в историю серболужицкой словесности и литературы от истоков до наших дней, Российская академия наук, Институт славяноведения и балканистики, научный центр славяно-германских отношений, М., 1997, стр. 114—115, 133, 138, 144—145, 162, 164, ISBN 5-7576-0063-2
  • Roland Marti (Hrsg.): Mato Kosyk 1853—1940. Materialije prědneje Kosykoweje Konference. Wjerbno/Werben 15.-18.6.2003 (= Schriften des Sorbischen Instituts, Band 40). Domowina, Budyšin 2004, ISBN 3-7420-1986-4
  • Česko-lužicke styky v 1.polovině 19. století// Česko-lužický věstník, 2007, стр. 55

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be