Мацеюс Валанчус
.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}
Маце́юс Вала́нчус, або Мацей Казімір Валанчэўскі (літ.: Motiejus Valančius, польск.: Maciej Wołonczewski; 28 лютага 1801, вёска Насрэнай(літ.) бел., зараз Крацінгскі раён Літвы — 29 мая 1875, Коўна) — літоўскі пісьменнік, асветнік, гісторык, каталіцкі цельшаўскі (жамойцкі) біскуп (1849—1875). Арганізатар руху «кніганошаў».
Біяграфія
Скончыў Віленскую галоўную духоўную семінарыю (1828). Ад 1840 прафесар Віленскай і Пецярбургскай духоўных акадэмій, з 1845 рэктар Варнейскай духоўнай семінарыі. З 1849 жамойцкі біскуп. З мэтай умацавання каталіцтва ў літоўскай вёсцы праводзіў асветніцкую працу на літоўскай мове, арганізоўваў парафіяльныя школы, стварыў шырокую сетку таварыстваў цьвярозасці. Быў лаяльны ў адносінах да царскай ўлады, але выступаў супраць прымусовага насаджэння ў Жамойціі праваслаўя, русіфікацыі насельніцтва і забароны літоўскага друку. 18 жніўня 1863 выдаў адозвы з заклікам заставацца вернымі царскаму ўраду. У 1864 перанёс сталіцу дыяцэзіі з Варняў у Каўнас. Аўтар гістарычнага даследвання «Жамойцкае біскупства» («Żemajtiu Wiskupste», Вільня, 1848, 2 ч.), дыдактычных апавяданняў і аповесцяў. Складальнік зборніку «Жамойцкія прыказкі» (1867).
Творы
- Raštai. T. 1—2. Vilnius, 1972;
- Biskupstwo żmujdzkie. Kraków, 1898 (польскі пераклад)
Зноскі
- 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Валанчюс Мотеюс // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мацеюс Валанчус
- Classic Lithuanian Literature Anthology. Motiejus Valančius Архівавана 18 снежня 2005.
- Bishop Motiejus Wolonczewscki †(англ.)