Мація Бечкавіч
Ма́ція Бе́чкавіч (нар. 29 лістапада 1939, г. Сента, Каралеўства Югаславія) — сербскі паэт, публіцыст, грамадскі дзеяч. Акадэмік Сербскай акадэміі навук і мастацтваў (1985). Адзін з самых прыкметных майстроў слова пасляваенннага пакалення[2].
Біяграфія
Скончыў філасофскі факультэт Бялградскага ўніверсітэта. Член-карэспандэнт Сербскай акадэміі навук і мастацтваў з 1983 года, правадзейны член — з 1991 года. У 1988—1992 гадах — старшыня Саюза пісьменнікаў Сербіі
Творчасць
Аўтар паэтычных зборнікаў «Вера Паўладольска» (1962), «Аблудная куля» (1963), «Так казаў Мація» (1965), «Кажа мне адзін чалавек» (1970), «Мяжа Бука Шалёнага» (1976), «Вой і куку» (1978), «Два светы» (1980), «Паэмы» (1983), «Богаяўленне» (1985), кніжнай публіцыстыкі «Пра міжчассе» (1969)[2].
Пераклады
На беларускую мову яго вершы перакладалі Н. Гілевіч, М. Мятліцкі, І. Чарота[2].
Зноскі
- 1 2 3 4 https://www.sanu.ac.rs/clan/beckovic-matija/
- 1 2 3 Бечкавіч Мація. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Беларусы — Варанец. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3), ISBN 985-11-0035-8.
Літаратура
- Бечкавіч Мація. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Беларусы — Варанец. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3), ISBN 985-11-0035-8.
- Сербская паэзія. Мн., 1989;