Маціяс Флацыус
Маціяс Флацыус Ілірыйскі (лац.: Matthias Flacius Illyricus; харв.: Matija Vlacic/Vlachich; ням.: Matthias Flach; 3 сакавіка 1520, Альбона — 11 сакавіка 1575, Франкфурт-на-Майне) — лютэранскі багаслоў, лідар фракцыі гнесіялютэран і непрымірымы апанент Меланхтана.
Біяграфія
Нарадзіўся ў заможнай сям’і ў Істрыі (Харватыя), за што пасля атрымаў мянушку Illyricus. Славянскае імя Флацыуса Мацвей Влашыч[5]. Адукацыю атрымаў у Венецыі, дзе прасякнуўся ідэямі гуманізму. Планаваў далучыцца да францысканцаў, але затым вырашыў працягнуць універсітэцкую кар’еру ў Базелі (1539), затым пераехаў у Цюбінген і, асёў у Вітэнбергу (1541), дзе далучыўся да лютэранства. У 1544 годзе ён стаў прафесарам яўрэйскай мовы ў Вітэнбергу. Пасля смерці Лютэра лідарам лютэран стаў Меланхтан, які паддаўся каталіцкаму ціску і падпісаў Аўгсбургскі інтэрым (1548), што выклікала рашучы пратэст Флацыуса, які заснаваў рух «сапраўдных лютэран». За сваю фракцыйную дзейнасць вымушаны быў пераехаць ў Магдэбург, ён зарабляў на хлеб карэктурай у друкарнях і літаратурнай працай. Прымаў актыўны ўдзел у барацьбе супраць адыяфарыстаў, супраць Озіяндэра (1552) і Швенкфельда (1553), супраць каталікоў і кальвіністаў.
Закліканы ў Іену (1557) герцагам Іаганам-Фрыдрыхам, ён зрабіў гэты горад цвярдыняй гнесіялютэранства; шмат садзейнічаў сачыненню і выданню «Кнігі аспрэчання» (Konfutationbuch), якая асуджала ўсе ерасі, якія ўзніклі ў нетрах евангелічнай царквы (1559), асабліва сінергізм, гэта значыць вучэнне пра тое, што ўласная цяга чалавечай волі садзейнічае атрыманню божай ласкі. Неўзабаве, аднак, т.зв. веймарскую спрэчку паміж Флацыем і Віктарынам Штрыгелем і больш разкая няцерпнасць іенскіх багасловаў настроіла Іагана-Фрыдрыха супраць Флацыя. Калі прыхільнікі Флацыя выказалі пратэст супраць заснавання герцагскай кансісторыі, супраць перадачы ёй права адлучэння і цэнзуры кніг, як супраць заняволення царквы свецкай уладай і запатрабавалі свабоды друку, яны былі пазбаўлены сваіх месцаў і пасад і выгнаны з краіны (1561).
Флацый перабраўся ў Рэгенсбург, дзе напісаў шэраг сачыненняў супраць каталікоў, рэфарматаў і іншых ворагаў лютэранства, але ў 1565 яго выгналі адтуль з прычыны інтрыг яго непрымірымага ворага, курфюрста Аўгуста Саксонскага. Флацый перасяліўся ў Антверпен, але і адтуль павінен быў бегчы з-за з’яўлення іспанцаў і пасля розных блуканняў абгрунтаваўся ў Страсбургу, дзе заставаўся да 1573. Апошні прыстанак ён знайшоў у Франкфурце, дзе смерць спыніла яго цяжкае, клапатлівае жыццё. З імем Флацыя звязана ўяўленне пра яго як упартага спрачальніка і фанатыка, але ён заўсёды глыбока верыў у тое, што гаварыў і пісаў: гэта быў чалавек цвёрдага характару, глыбока вучоны, які ішоў на чале ўсіх, што распрацоўваў пратэстанцкую багаслоўскую навуку.
Тэалогія
У пытанні аб сутнасці першароднага граху Флацыус паглыбіў лютэранскае ўяўленне аб сапсаванасці прыроды чалавека да такой ступені, што аднёс грэх да самой сутнасці яго прыроды, за што быў абвінавачаны ў маніхействе («ён робіць Бога віноўнікам граху ці д’ябла стваральнікам чалавечай прыроды»). Яго вучэнне ўтрымалася сярод невялікай купкі паслядоўнікаў, флацыянцаў, супраць меркаванняў якіх пра першародны грэх і быў накіраваны 1-ы артыкул «Формулы згоды» (1577). Аднак іншыя палажэнні вучэння Флацыуса, такія як манергізм і абмежаванне ўжывання прынцыпу адыяфары, былі замацаваны ў канфесійным лютэранстве ў якасці дагматычных.
Сваім сачыненнем «Clavia scripturae sacrae» (1567) ён паклаў пачатак вывучэнню Бібліі ў лютэранскім духу, а сачыненнямі «Catalogia testium veritatis» (1556), «Historia ecclesiastica» (1559) і «Centuriae Magdeburgienses» заснаваў пратэстанцкую царкоўную гісторыю. Яму належыць увядзенне ў навуковы абарот герменеўтыкі паняцці кантэкст, якое дазволіла ўпершыню раздзяліць паняцці значэння і сэнсу як неадназначныя.[6]
Зноскі
- 1 2 3 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118533649 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 жніўня 2015.
- 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118533649 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ (unspecified title) Праверана 3 ліпеня 2019.
- ↑ РОССИЯ: ИСТОРИЯ ВЫЖИВАНИЯ Архівавана 4 сакавіка 2016.
- ↑ Леонтьев, Д. А. Психология смысла: природа, строение и динамика смысловой реальности. М., 1999. - С.9.
Літаратура
Манаграфіі пра Ф. пісалі von Ritter (Франкфурт, 1723), Twesten (Берлін, 1844), Вільгельм Прэгер (Эрланген, 1859); артыкулы Kling’a і Plitt’a в «Theol. Real.-Encyclopädie», артыкулы Прэгера ў «Allgemeine Deut. Biographie».
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.