wd wp Пошук:

Мая Энджэлаў

Мая Энджэлаў (англ.: Maya Angelou, сапраўднае імя Маргарыт Эн Джонсан, англ.: Marguerite Ann Johnson, нар. 4 красавіка 1928, Сент-Луіс, ЗША — 28 мая 2014, Уінстан-Сейлем, ЗША) — амерыканская пісьменніца і паэтэса. Яе пяру належыць сем аўтабіяграфіі, пяць кніг нарысаў, некалькі зборнікаў вершаў. Яе імя значыцца сярод аўтараў шэрагу п’ес, кінафільмаў і тэлевізійных шоў, якія выходзілі ў свет на працягу больш за пяцьдзесят гадоў. Мая Энджэлаў — уладальніца мноства ўзнагарод і больш за трыццаць ганаровых доктарскіх ступеняў. Кніга «Я ведаю, з-за чаго птушка спявае ў клетцы»”, хроніка яе жыцця да 16 гадоў, прынесла ёй сусветную вядомасць.

Мая Энджэлаў прымала актыўны ўдзел у руху за грамадзянскія правы. Ёй давялося працаваць з Марцінам Лютэрам Кінгам і Малкальмам Іксам. У 1993 годзе на інаўгурацыі прэзідэнта Біла Клінтана яна прачытала свой верш «На пульсе раніцы».

Зноскі

  1. Maya Angelou // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Maya Angelou // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Maya Angelou // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Паэты XX стагоддзя Катэгорыя·Паэты ЗША Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be