wd wp Пошук:

Маўрыцый Францішак Карп

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Карп. Маўрыцый Францішак Карп (польск.: Maurycy Franciszek Karp; 1749 — 22 кастрычніка 1817) — паэт і публіцыст, удзельнік паўстання 1794 года.

Біяграфія

Паходзіў са шляхецкага роду Карпаў уласнага герба «Карп». Нарадзіўся ў сям’і Юзафа.

Вучыўся ў Кракаве, падарожнічаў па Англіі, Францыі і Італіі. Стаў вялікім прыхільнікам Ж. Ж. Русо і пераклаў на польскую мову яго твор «Заўвагі пра польскі лад» (Варшава, 1789). Свае погляды выкладаў у друкаваных паасобку ананімных лістах і брашурах, дзе крытыкаваў шляхту за бяздзейнасць і сваркі, выступаў за наданне сялянам права набываць зямлю, апеку над сялянамі з боку судоў, выказваўся за ўвядзенне парафіяльных шляхецкіх соймікаў, якія б выбіралі дэпутатаў на павятовыя соймікі. Аднак не давяраў мяшчанству і лічыў неабходным аддзяленне гарадоў ад працэсу заканадаўства.

3 1790 года пасол на Чатырохгадовы сойм 1788—1790 гадоў, дзе прапагандаваў свае погляды, выступаў за захаванне выбарчых правоў немаёмнай шляхты і вайскоўцаў і супраць надання такіх правоў мяшчанам. Падтрымаў Канстытуцыю 3 мая 1791 года.

У час паўстання 1794 года ўвайшоў у склад Найвышэйшай Літоўскай рады, пасля ў Цэнтральнай дэпутацыі Вялікага Княства Літоўскага (член аддзела нацыянальнага паўстання). 3 1797 года член Адукацыйнай камісіі ў Вільні.

Пісаў вершы, працы па гісторыі старажытна-рымскай і сусветнай гісторыі, філасофскія трактаты, аповесці.

Зноскі

  1. Maurycy Franciszek Karp // MAK
  2. Maurycy Franciszek Karp h. własnego // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  3. 1 2 3 4 (unspecified title) Праверана 7 мая 2022.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Паэты Вялікага Княства Літоўскага
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be