Мельхіёр Ваньковіч (1892)
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ваньковіч.
Мельхіёр Ваньковіч (польск.: Melchior Wańkowicz; 10 студзеня 1892, в. Калюжыца, цяпер Бярэзінскі раён — 10 верасня 1974, Варшава) — польскі пісьменнік, журналіст, рэпарцёр і аглядальнік.
З роду Ваньковічаў. Скончыў Варшаўскі універсітэт (1922). У 1930-х гадах карэспандэнт віленскай газеты «Słowo». З 1949 жыў у ЗША, у 1958 вярнуўся ў Варшаву.
Аўтар брашуры «Чаму польскі салдат уваходзіць у Літву і Беларусь» (1919). На ўспамінах аб дзіцячых гадах заснавана аповесць «Шчанюковы гады» (1934). Пасля наведвання СССР выдаў кнігу рэпартажаў «Апер’еная рэвалюцыя» (1934). Аўтар гістарычнай аповесці з часоў грамадзянскай вайны «Шпіталь у Ціхінічах» (2-е выданне, 1935), рамана «Зелле на кратэры» (1957), аповесці «Вестэрплятэ» (1959), нарысаў і рэпартажаў «Монтэ Касіна» (1957), «Ад Стоўбцаў да Каіра» (1969), успамінаў «Туды і сюды» (1961) і інш.
Зноскі
- 1 2 Bibliothèque nationale de France Melchior Wańkowicz // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
- 1 2 Melchior Wańkowicz // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- 1 2 The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118806165 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).