Метрычны верш
Метры́чны верш — верш, у аснове якога ляжаць метрычныя прынцыпы арганізацыі вершаванага радка. Да яго адносяцца ўсе віды вершаў антычнай (метрычнай) і сілаба-танічнай сістэм вершаскладання. Метрычны верш адрозніваецца ад г. зв. дысметрычнага верша, што ўключае формы верша (сілабічны, танічны, свабодны), у якіх не выдзяляюцца стопы. Калі метрычная структура вершаванага твора складаецца з аднаго вершаванага памеру, такі твор завецца монаметрычным, калі з некалькіх — поліметрычным.
Літаратура
- Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн.. — Мінск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2 000 экз. — ISBN 985-08-0598-6.
- Рагойша В. П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-11-0197-4.