Мор Ёкаі
Мор Ё́каі (венг.: Jókai Mór; 18 лютага 1825, Комарам — 5 мая 1904, Будапешт) — венгерскі раманіст, адна з найбольш уплывовых фігур у венгерскай літаратуры XIX стагоддзя.
Разам з Ш. Пецёфі ўдзельнічаў у рэвалюцыі 1848—1849 гадоў, пазней перайшоў на пазіцыі прымірэння з Габсбургамі.
У гонар Мора Ёкаі названы кратар на Меркурыі.
Творчасць
Першы раман «Будні» (1846) напісаны ў традыцыях рамантызму, з якім звязана далейшая яго творчасць. Раманы «Залатое стагоддзе Трансільваніі» (1852), «Сыны чалавека з каменным сэрцам» (1869, экранізацыя 1965) прысвяціў нацыянальна-вызваленчай барацьбе. Аўтар раманаў «Венгерскі набоб» (1853), «Золтан Карпані» (1854; экранізацыя абодвух 1966), «Чорныя алмазы» (1870; экранізацыя 1976), «Залаты чалавек» (1873) і інш. У позняй творчасці аддаваў перавагу прыгодніцкаму жанру (раман «Вязень Рабі», 1879; аповесць «Жоўтая ружа», 1893).
Яго навела «Сафі» паслужыла сюжэтам вядомай аперэты «Цыганскі барон» аўстрыйскага кампазітара Ёгана Штраўса (сына), напісанай у 1885 годзе і якая мела сусветным поспех.
Зноскі
- 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- 1 2 Mor Jokai // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Йокаи Мор // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Літаратура
- Іокаі Мор. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7: Застаўка — Кантата. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7), ISBN 985-11-0035-8.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мор Ёкаі
- Мор Ёкаі. «Венгерскі набоб»