wd wp Пошук:

Мухамед Хусейн Шахрыяр

Муха́мед Хусе́йн Шахрыя́р (азерб.: Məhəmməd Hüseyin Şəhriyar; перс.: سید محمدحسین بهجت تبریزی)‎ 1906, Тэбрыз, Усходні Азербайджан — 18 верасня 1988, Тэгеран) — азербайджанскі іранскі паэт, які пісаў на азербайджанскай і персідскай мовах.

Біяграфія

Шахрыяр нарадзіўся ў 1906 годзе ў Тэбрызе. Яго бацька быў адвакатам. Першую сістэматычную адукацыю атрымаў у сярэдняй школе «Матахары» ў Тэбрызе, а пазней у школе «Дарул Фанун» у Тэгеране. Вывучаў таксама медыцыну ў каледжы, пасля чаго адправіўся ў Харасане, дзе знайшоў працу ў таварыстве натарыусаў «Нішапур», а пазней у банку «Кешаварзі». Першапачаткова ён выдаваў свае вершы пад псеўданімам Бехджат, але пазней ён змяніў яго на Шахрыяр.

Памёр паэт у 1988 годзе. Пахаваны ў родным Тэбрызе ў Маўзалеі паэтаў(руск.) бел.. Ён стаў апошнім паэтам, пахаваным у гэтым маўзалеі.

Творчасць

Паштовая марка Азербайджана, прысвечаная 90-годдзю паэта
Магіла Шахрыяра ў «Маўзалеі паэтаў(руск.) бел.» у Тэбрызе

Свой першы верш Шахрыяр напісаў ва ўзросце сямі гадоў на азербайджанскай мове, а другое — ва ўзросце дзевяці гадоў на персідскай. Магчыма, ён паспрабаваў напісаць аўтабіяграфію ў форме вершаў, паколькі чытач можа даведацца пра біяграфію Шахрыяра, чытаючы яго дыван. Многія з яго горкіх і салодкіх успамінаў адлюстраваны ў яго кнігах «Хаз’ян Дэл», «Прывітанні Гейдарбабе(руск.) бел.», «Муміаі» і «Вячэрняя Басня». Яго іншая кніга, «Тахтэ Джамшыд» з’яўляецца калекцыяй эпічных вершаў, якая паказвае ўяўленне паэта. Шахрыяр склаў рознабакова развітыя формы паэзіі уключаючы лірыку, чатырохрадкоўі, вершы, оды і вершаваныя элегіі.

  1. 1 2 Mohammad-Hossein Shahriar // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Miḥammad Husen Shahryār // LIBRIS Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Bibliothèque nationale de France Muhammed Hüseyin Şehriyâr // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be