Мухіддзін Фархат
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Хасанаў. Мухіддзін Фархат (сапраўнае прозвішча Хасанаў; 7 жніўня 1924, кішлак Хаджанайсавор, Таджыкістан — 30 мая 1984) — таджыкскі паэт, перакладчык.
Біяграфія
Скончыў Ленінабадскі педагагічны інстытут у 1948 годзе. Працаваў у рэдакцыях газет, выдавецтве, з 1970 года ў Галоўнай навуковай рэдакцыі Таджыкскай Савецкай Энцыклапедыі. Друкаваўся з 1938 года. Аўтар зборнікаў грамадзянскай і любоўнай лірыкі «Кветкі радасці» (1948), «Люблю» (1950), «Паэзія свабоды» (1955), «Песні пра каханне» (1962), «Горная рака» (1964), «Вясенняя крыніца» (1972), «Кніга сяброўства» (1976), «Белая чарэшня» (1981).
Асобнымі кнігамі ў яго перакладзе выйшлі зборнікі выбраных вершаў Янкі Купалы «Сонцу» (1965) і «Доля беларуса» (1982), Якуба Коласа «Наш шлях» (1965). На беларускую мову асобныя вершы пераклалі К. Кірэенка, Рыгор Няхай, Уладзімір Скарынкін.
Літаратура
- Фархат Мухіддзін // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15), ISBN 985-11-0035-8.