Муя Вээтам
Му́я Вэ́этам (эст.: Muia Veetamm, сапраўднае імя Эльтс Ры́стмягі (эст.: Elts Ristmägi); нар. 2 сакавіка 1907, Трыйгійская воласць, павет Хар’ю, Эстонія — 15 снежня 1995, Талін, Эстонія) — эстонская пісьменніца.
У 1929—1931 гадах вучылася ў Талінскім каледжы Таварыства народных універсітэтаў. Друкавалася з 1936 года.
Творчасць
У кнігах вершаў «Вачамі і сэрцам» (1949), «Успаміны пра пройдзены шлях» (1955) грамадзянская і пейзажная лірыка, у зборніках «Жалейка і люстэрка» (1959), «Сцяжыны і дзверы» (1968), «На мяжы мора і сушы» (1974), «Канапляны парус» (1982) актуальныя праблемы сучаснага грамадскага жыцця. Аўтар паэтычных і празаічных твораў для дзяцей, публіцыстычнай кнігі «Кветкі і карані» (1962), п’ес, лібрэта опер.
На эстонскую мову пераклала асобныя творы П. Броўкі (у зборніку «А дні ідуць», 1964), Я. Купалы (у зборніку «А зязюлька кукавала…», 1966), Я. Коласа (у зборніку «Звон шыбаў», 1968), Васіля Віткі (1980)[2].
Зноскі
- 1 2 Elts Ristmägi // Eesti biograafiline andmebaas ISIK Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Veetamm, Muia
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4), ISBN 985-11-0035-8.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх