wd wp Пошук:

Мэры Гілмар

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гілмар. Мэры Гілмар (англ.: Mary Gilmore; 16 жніўня 1865, каля г. Гоўлберн, Новы Паўднёвы Уэльс — 3 снежня 1962, Сідней) — аўстралійская паэтэса. Захапіўшыся ідэямі сацыяліста-утапіста У. Лэйна, Гілмар удзельнічала ў заснаванні камуны «Новая Аўстралія» (1893-99) у Парагваі. На працягу 23 гадоў працавала ў прафсаюзнай газеце «Worker». Пісала пра жаночую і мацярынскую любоў, пра радасці і хваляванні сямейнага жыцця (зборнік «У сям’і і іншыя вершы», 1910). Паэтычныя зборнікі: «Гарачае сэрца» (1918), «Крытая павозка» (1925), «Дзікі лебедзь» (1930), «Пад Уілгамі» (1932), «За радзіму Аўстралію» (1945) і інш.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Mary Gilmore // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Blain V., Grundy I., Clements P. The Feminist Companion to Literature in English: Women Writers from the Middle Ages to the Present — 1990. — P. 428–429.
  4. Гилмор Мэри // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  5. Dame Mary Gilmore // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. Гилмор Мэри // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура

  • W.H.Wilde, Courage a Grace — Melbourne University Press (1988)
  • Dymphna Cusack and others, Mary Gilmore: A Tribute (1965)
  • W H Wilde and T Inglis Moore, Letters of Mary Gilmore (1980)
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Аўстраліі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be