Мэры Уолстанкрафт
Мэры Уолстанкрафт (англ.: Mary Wollstonecraft; 27 красавіка 1759 — 10 верасня 1797) — англійская паэтэса, філосаф і феміністка. Да канца XX стагоддзя, людзей болей цікавіла прыватнае жыццё Уолстанкрафт, чым яе творчасць, бо за жыццё яна была сведкай Эпохі тэрору ў Францыі, пацярпела няўдалае каханне з бізнесменам Гілбертам Імлэем з ЗША, і спрабавала некалькіх разоў суіцыд у выніку гэтага кахання, сярод іншага. Але ў цяперашні час Уолстанкрафт уважаюць адной з піянерак фемінізму і феміністычнай філасофіі, і да гэтай пары феміністы іншы раз спасылаюцца на яе працы.
На працягу свайго нядоўгага пісьменніцкага жыцця, яна пісала навэлы, трактаты, спадарожныя допісы, гісторыю Французскай рэвалюцыі, павучальную кнігу і дзіцячую кнігу. Найпапулярная з прац Уолстонкрофт — «У абарону праў жанчын» (1792), у якой яна мяркуе, што жанчыны не горшыя па прыродзе за мужчын, а тое толькі так здаецца з-за таго, што жанчынам не стае адукацыі. Как выправіць гэта становішча яна на старонках прапануе ставіцца і да тых, і да тых роўна і нават уяўляе сацыяльны парадак, дзе менавіта так рэчы і абстаўлены.
Зноскі
- 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118639285 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 24 красавіка 2014.
- 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- 1 2 Oxford Dictionary of National Biography / C. Matthew — Oxford: OUP, 2004.
- 1 2 Lundy D. R. The Peerage
- 1 2 Kindred Britain