wd wp Пошук:

Мэры Шэлі

Мэры Уолстанкрафт Шэлі (анг.: Mary Wollstonecraft Shelley; нарадзілася 30 жніўня 1797, Лондан — 1 лютага 1851) — англійская паэтэса і пісьменніца рамантычнага жанру.

Біяграфія

Яе бацькі — Уільям Годвін (ліберальны філосаф, журналіст-анархіст і атэіст) і Мэры Уолстканкрафт (вядомая феміністка, настаўніца і пісьменніца). Маці памерла пад час родаў і бацька гадаваў Мэры, разам з яе сястрой, самастойна. Сама Мэры стала надзвычайна інтэлігентнай, начытанай асобай, цікавілася апошнімі дасягненнямі навукі асабліва ў галінах хіміі і фізіялогіі.

У 1814 годзе, ва ўзросце 17 гадоў, яна пазнаёмілася з выбітным англійскім паэтам Персі Шэлі, які ў той час быў жанаты і меў двух дачок. Хутка, пад ціскам грамадскага меркавання, яны вырашылі пераехаць у кантынентальную Еўропу. Там Мэры пазнаёмілася з іншым англійскім паэтам Лордам Байранам.

Творчасць

Першай аповесцю, якую напісала Мэры Шэлі была аповесць «Франкенштэйн, альбо сучасны Праметэй» (1818), натхненнем для якой былі навуковыя даследаванні ў галіне рэгенерацыі мёртвай матэрыі.

Акрамя гэтага Мэры Шэлі напісала і іншыя творы:

  • Пераўтварэнне (Transformation, 1831)
  • Апошні чалавек (The Last Man, 1826)
  • Вальпегра (1823)

Памерла Мэры Шэлі ад раку мозга 1 лютага 1851 года.

Беларускія пераклады

«Франкенштайн» на беларускую пераклала Марына Дзергачова (Мн.: «Кнігазбор», 2016)

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11879695X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. http://www.isfdb.org/cgi-bin/ea.cgi?1836
  4. http://londonist.com/2011/08/monday-miscellanea-40.php
  5. 1 2 Blain V., Grundy I., Clements P. The Feminist Companion to Literature in English: Women Writers from the Middle Ages to the Present — 1990. — P. 974.
  6. 1 2 Kindred Britain

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі рамантызму Катэгорыя·Пісьменнікі-фантасты Вялікабрытаніі Катэгорыя·Пісьменніцы XIX стагоддзя Катэгорыя·Пісьменніцы Вялікабрытаніі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be