wd wp Пошук:

Мэры Энцін

Мэры Энцін (13 чэрвеня 1881, Полацк — 15 мая 1949) — амерыканская пісьменніца і актывістка за правы мігрантаў.

Біяграфія

Нарадзілася ў яўрэйскай сям’і Ізраіля і Эсфіры Энціных. Эмігравала ў ЗША разам з сям’ёй у 1894 годзе. Наведвала лацінскую школу для дзяўчынак, цяпер Бостанская лацінская акадэмія. Выйшла замуж за Амадэя Уільяма Грабаў у 1901 годзе і пераехала у Нью-Ёрк. Мары стала папулярнай пасля выдання сваёй аўтабіяграфіі, дзе апісвае засваенне амерыканскай культуры, а таксама жыццё яўрэяў у царскай Расіі. Чытала лекцыі пра свой эмігранцкі досвед.

Зноскі

  1. 1 2 Mary Antin // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Mary Antin // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Mary Antin // FemBio: Банк інформації про видатних жінок, Frauendatenbank, Банк данных о выдающихся женщинах, Görkəmli qadınlar haqqında məlumat bankı Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура

  • Allan Mazur. A Romance in Natural History: The Lives and Works of Amadeus Grabau and Mary Antin. Syracuse, NY: Garret, 2004. viii, 484p.
  • Mary Antin, Werner Sollors, ed. The Promised Land. (1914; New York: Penguin Books, 1997 ISBN 0140189858).
  • Mary Antin. They Who Knock at Our Gates; a Complete Gospel of Immigration. Boston and New York: Houghton Mifflin, 1914.
  • Evelyn Salz, ed. Selected Letters of Mary Antin (Syracuse, NY: Syracuse University Press, 2000 ISBN 0815606079).

Спасылкі

  • Mary Antin. Within the Pale // The Atlantic Monthly. October, 1911. (Фрагмент успамінаў Мэры Энцін пра дзяцінства ў Полацку)
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі ЗША
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be